Вы тут

Танцы ў адзіноце


Упершыню на старонках «Маладосці» прадстаўлены малады аўтар Арамаіс Міракян з двума невялікімі апавяданнямі: «Трэнас з 11-й лякарні» і «Танчы са мною да скону кахання».


Нарадзіўся Арамаіс у 1995 годзе, сёлета скончыў Інстытут журналістыкі БДУ. Акрамя прозы, піша вершы, перакладае з украінскай і польскай моў. Двухкратны фіналіст журфакаўскага конкурсу «БрамаМар».

І хоць у друку ён выступае ўпершыню, ужо ведае, як зацікавіць чытача.

У першым апавяданні слаба выражаны сюжэт. Аднак аўтар здолеў расказаць пра шэрыя бальнічныя будні, дзе амаль няма дзеяння, так трапна і дасціпна, што чытач адразу бачыць сябе побач з лірычным героем. Але без усялякага спачування і шкадавання: у яго настолькі напружанае ўнутранае жыццё, мэтаскіраванасць, сіла волі, што можна толькі захапляцца. Усё апісана вельмі рэалістычна, тыя, хто знаходзіўся ў нашых лякарнях, пагадзіліся б з кожным словам: «Панядзелка ты чакаеш, як дзіцёнак з беднай сям’і чакае Каляд. Зранку трыванне робіцца невыносным, перад заходам у маніпуляцыйны кабінет — халера, які хвантазёр выдумаў гэтую назву? — сэрца пачынае біцца хутка-хутка…

І ўсё абрываецца, калі ты зноў бачыш гэты ненавісны поціск плячыма і чуеш:

 — Мне кажется, надо подождать. Давайте поговорим об этом в среду».

Тэма другой гісторыі нярэдкая для маладых творцаў — узаемаадносіны закаханых. І хоць наўрад ці тут можна сказаць штосьці надта арыгінальнае, аўтар па-майстэрску перадае стан душэўнага болю галоўнага героя:

«Голас Леанарда Коэна, які загучаў з дынамікаў, стаў апошняй кропляй. Хлопец абхапіў галаву рукамі і горка заплакаў. Музыка створана для таго, каб дзяліць яе з самымі дарагімі людзьмі. Танец створаны для таго, каб дзяліць яго з тым, каго ўпусціў у сваю душу.

Зайграла Dance me to the end of love.

Плач перайшоў у стогн.

Мала хто ўмее ісці па жыцці, танцуючы ў адзіноце».

Вельмі глыбокія думкі, перажыванні, высновы аўтара ці яго героя нікога не пакінуць абыякавым. Гісторыі, створаныя ім, яркія, кранальныя. У маладога пісьменніка ёсць усё, што патрэбна для творцы: ён ведае, пра што і як распавядаць, каб трымаць чытача ў напружанні ад першага да апошняга слова.

Таццяна БУДОВІЧ-БАРАДУЛЯ

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як мультымедыйныя тэхналогіі матывуюць вучняў?

Як мультымедыйныя тэхналогіі матывуюць вучняў?

29—30 лістапада ў Мінску пройдзе міжнародная спецыялізаваная навукова-тэхнічная выстава-форум «Інфармацыйныя тэхналогіі ў адукацыі» (ІTE-2017). 

Грамадства

Колькі працягнецца «мёртвы» сезон?

Колькі працягнецца «мёртвы» сезон?

Што стрымлівае развіццё турыстычна-рэкрэацыйнага парку «Аўгустоўскі канал».

Калейдаскоп

5 фільмаў супраць сезоннай хандры

5 фільмаў супраць сезоннай хандры

Раніца ўжо дыхае ў спіну зімовым холадам.