Вы тут

Хелена Мерааі з беларускімі артыстамі сёння адправіцца ў Тбілісі


Прадстаўніца Беларусі на дзіцячым "Еўрабачанні-2017" Хелена Мерааі сёння адправіцца ў Тбілісі разам з беларускімі артыстамі, каб прыняць удзел у Днях культуры Беларусі ў Грузіі, якія пройдуць 15-18 лістапада, паведамілі ў Белтэлерадыёкампаніі.


Фота: sputnik.by

Дні культуры Беларусі ў Грузіі будуць праведзены ўпершыню. У гала-канцэрце на сцэне Грузінскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра імя Шата Руставелі ў Тбілісі выступяць калектывы Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага заслужанага харэаграфічнага ансамбля "Харошкі", Беларускага дзяржаўнага ансамбля "Песняры", заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Алёна Ланская, саліст Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Уладзімір Громаў. Прадстаўніца Беларусі на дзіцячым "Еўрабачанні-2017" Хелена Мерааі выканае конкурсную кампазіцыю "Я самая".

Афіцыйная беларуская дэлегацыя на "Еўрабачанне" адправіцца ў Грузію крыху пазней. Традыцыйна каманда прывязе прома-прадукцыю для журналістаў і фанатаў конкурсу - маляўнічыя буклеты, дыскі, постары, эксклюзіўны пазл і каляндар.

Дзіцячае "Еўрабачанне-2017" пройдзе ў Тбілісі 26 лістапада.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.