Вы тут

Выстаўка работ фотарэпарцёра Юрыя Іванова адкрылася ў Мінску


Выстаўка фотаработ легендарнага фотарэпарцёра Юрыя Іванова «Гэта было нядаўна, гэта было даўно...», прысвечаная 100-годдзю Кастрычніцкай рэвалюцыі, адкрылася ў мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» ў Мінску. У адкрыцці ўзяў удзел старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл МЯСНІКОВІЧ.


Экспазіцыя ўключае 100 здымкаў, зробленых з 1962 па 1991 год. У творчасці аўтара знайшлі адлюстраванне як гісторыі простых людзей, знакамітых грамадскіх і культурных дзеячаў, так і сцэны з жыцця мінулай эпохі.

Спікер верхняй палаты беларускага парламента падзякаваў Юрыю Іванову за цікавы выставачны праект і адзначыў, што тое высокае мастацтва, якое дэманструецца сёння ў мастацкай галерэі «Універсітэт культуры», яшчэ раз дазваляе пераканацца ў вялікім майстэрстве мастака. На яго думку, з кожнай эпохі трэба браць самае лепшае. «У Беларусі гэта ажыццяўляецца дастаткова паспяхова і ў пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця, калі падыходы, якія сябе апраўдалі ў эканоміцы або ў сацыяльнай палітыцы, атрымліваюць развіццё на сучасным этапе», — сказаў ён.

«Гэтая выстаўка выпакутавана сэрцам, душой. Не адзначыць 100-годдзе рэвалюцыі нельга — у той час жылі мае бацькі, дзядзькі, цёткі, сёстры, стрыечныя браты, мае сябры, — падкрэсліў Юрый Іваноў. — Гэтую дату са свядомасці выкрасліць немагчыма, таму што, як у адной песні пяецца, «гэта наша з табой біяграфія». Фотаздымкі — зрэз часу, падобны колцам дрэва».

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavіt@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Мастацтва, што адлюстроўвае час

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?