Вы тут

Каля тысячы студэнтаў з 42 ВНУ возьмуць удзел у "Студэнцкай восені"


Рэспубліканскі прафсаюзны форум студэнцтва пройдзе ў беларускай сталіцы ўжо ў другі раз і расцягнецца на тры дні — з 15 па 17 лістапада. Моладзь з усёй краіны збярэцца ў Мінску, каб абмеркаваць пытанні прафесійнай падрыхтоўкі і адаптацыі да сучаснага рынку працы.


У Рэспубліканскім палацы культуры прафсаюзаў  15 лістапада распачне работу выстаўка прафарыентацыйнай іміджавай прадукцыі і масмедыя ўстаноў вышэйшай адукацыі, а таксама адбудзецца урачыстае адкрыццё форуму.

Таксама студэнты вышэйшых навучальных устаноў з усёй краіны возьмуць удзел у найбуйнейшым студэнцкім саміце "Вектар росту. Змяненне сістэмы адукацыі ў кантэксце змяненняў на рынку працы: адаптацыя ці апераджальнае развіццё?", які пройдзе пры ўдзеле прадстаўнікоў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны і Міністэрства адукацыі. Да абмеркавання падключацца таксама прадстаўнікі ВНУ Казахстана, Расіі і Эстоніі — падчас саміту будзе арганізаваны тэлемост.

На другі дзень форума (16 лістапада) запланавана правядзенне круглых сталоў, дыскусійных пляцовак і семінараў, а ў дзень закрыцця "Студэнцкай восені" (17 лістапада) — наведванне буйных прамысловых прадпрыемства і арганізацый сталіцы.

"Студэнцкая восень" мае таксама і творчы складнік. З 16 лістапада для яе ўдзельнікаў будуць праходзіць конкурсныя выпрабаванні ў наступных намінацыях: "Вакал", "Інструментальны жанр", "Харэаграфія" і "Арыгінальны жанр". Для творчай моладзі будуць арганізаваныя майстар-класы. Вучыць вакальнаму і харэаграфічнаму мастацтву будуць заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Ірына Дарафеева і кіраўнік студыі сучаснага танца Leggo Dance Studio Аляксандр Натараў. Вынікі творчага конкурсу "Студэнцкай восені" падвядуць у пятніцу на закрыцці фестывалю на сцэне Рэспубліканскага палаца культуры прафсаюзаў. Арганізатара мерапрыемства — Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?