Вы тут

Гавары дакладна


Днямі, у Сусветны дзень лагапедаў, сваё прафесійнае свята адзначала і настаўніца-дэфектолаг вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі ясляў-сада №2 г. п. Лоева Святлана Кушнер. Яна вучыць малых правільна вымаўляць гукі ўжо больш за дзесяць гадоў.


«Галоўнае ў нашай рабоце — любоў да дзяцей, збліжэнне з імі ў эмацыянальным плане, — расказвае Святлана. — Перш чым прыступіць да размовы з дзіцем, я імкнуся з ім пасябраваць, даць зразумець, што мне можна давяраць. Заняткі стараюся праводзіць цікава, у форме гульні, выкарыстоўваю новыя методыкі, распрацоўваю свае». Карэспандэнт «Лоеўскага краю» даведаўся, што лагапед выпрабоўвала свае навыкі і дома — на дачцэ. Адна з любімых чыстагаворак — «Ехаў Грэка цераз раку...», якая дапамагае ўпэўнена вымаўляць літару «р».

А бацькам дашкольнікаў, якія не ўсе гукі вымаўляюць чыста, яна дае такую параду: «Самае простае і самае важнае, што могуць рабіць блізкія, — гэта размаўляць са сваімі малымі, абмяркоўваць з імі не толькі меню дзіцячага садка, але і падзеі, з'явы навакольнага свету і ўражанні ад іх. Таксама ім варта выпраўляць граматычныя памылкі, а не замілоўвацца імі, самім паказваць узор для фарміравання правільнай гаворкі дзіцяці».

Надзея АНІСОВІЧ

аnіsоvісh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?