Вы тут

RDF-паліва плануюць вырабляць у Гродзенскім раёне


Газета «Полымя» расказвае, што RDF-паліва плануюць вырабляць у Гродзенскім раёне.


З усіх цвёрдых камунальных адходаў, якія паступаюць на Гродзенскі смеццесартавальны завод, зараз здабываецца прыкладна 20% другаснай сыравіны. Астатняя частка ідзе на пахаванне. Але яшчэ трэць адходаў можна перарабіць у RDF-паліва (англ. Rеfusе-dеrіvеd fuеl). Яно складаецца ў асноўным з пластыку і біяраскладальных адходаў. Такое паліва шырока ўжываюць, напрыклад, на цэментных заводах. У тым ліку яго можна выкарыстоўваць для вытворчасці цэменту на ААТ «Краснасельскбудматэрыялы». Адходы спачатку драбняцца, затым сушацца — а ў выніку могуць гарэць. У клінкерных печах завода, дзе тэмпература каля 1000 градусаў, такое паліва згарае практычна цалкам і не вылучае ў атмасферу шкодных рэчываў.

Новая тэхналогія дазволіць давесці эфектыўнасць сартавання цвёрдых бытавых адходаў да 50%. Як паведаміў генеральны дырэктар абласнога аб'яднання жыллёва-камунальнай гаспадаркі Алег Шафранскі, перспектыва атрымання RDF-паліва можа мець рэальнае ўвасабленне. Міністэрствам жыллёва-камунальнай гаспадаркі часткова выдзелены грошы на набыццё абсталявання, цяпер трэба ствараць праект лініі.

Надзея АНІСОВІЧ

аnіsоvісh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Гэта не смецце

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.