Вы тут

БЧ прызначыла новыя цягнікі рэгіянальных ліній з Мінска ў Ліду


Беларуская чыгунка з 10 снежня прызначыла ў штодзённае курсіраванне цягнікі рэгіянальных ліній бізнес-класа №741/742 і №745/746 паведамленнем Мінск — Ліда, паведамілі ў прэс-цэнтры магістралі.


Цягнік №741 Мінск — Ліда будзе адпраўляцца з Мінска днём у 15 гадзін 25 хвілін і прыбываць у Ліду ў 18 гадзін 15 хвілін. Назад у Мінск цягнік №742 Ліда — Мінск будзе адпраўляцца ў 20 гадзін 27 хвілін і прыбываць у Мінск у 23 гадзіны 12 хвілін.

Цягнік №745 Мінск — Ліда будзе адпраўляцца з Мінска ў 19 гадзін 8 хвілін і прыбываць у Ліду ў 22 гадзіны 4 хвіліны. У адваротным кірунку цягнік №746 Ліда — Мінск будзе адпраўляцца раніцай у 6 гадзін 46 хвілін і прыбываць у Мінск у 9 гадзін 39 хвілін.

Цягнікі будуць следаваць з прыпынкамі па станцыях Маладзечна, Валожын і Багданаў. Кошт праезду з Мінска ў Ліду будзе складаць 5 рублёў 86 капеек. Продаж праязных дакументаў будзе ажыццяўляцца за 20 сутак да адпраўлення цягніка.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».