Вы тут

БЧ прапануе новую паслугу ў зносінах Мінск — Варшава


У мэтах удасканалення транспартнага абслугоўвання пасажыраў, у рамках двухбаковага супрацоўніцтва паміж Беларускай чыгункай і АТ "ПКП Інтэрсіці" ў прыгранічных зносінах і паміж сталіцамі з 10 снежня прызначаны ў штодзённыя зносіны цягнікі №128/127 Брэст — Варшава — Брэст і №728/727 Брэст — Мінск — Брэст, паведамілі ў прэс-службе магістралі. Продаж білетаў пачынаецца з сённяшняга дня.


З Мінска цягнік будзе адпраўляцца ў 10.57 і прыбываць у Брэст у 14.31, адтуль да Варшавы — у 15.23 і прыбываць у польскую сталіцу ў 17.29 (па мясцовым часе). З Варшавы цягнік будзе адпраўляцца ў 8.44 і прыбываць у Брэст у 14.39 (па мясцовым часе). Да Мінска з Брэста — у 15.15 і прыбываць у Мінск у 18.49. Перасадка пасажыраў з цягніка ў цягнік будзе ажыццяўляцца на адной платформе Варшаўскага боку вакзала станцыі Брэст-Цэнтральны.

Па Беларусі будзе курсіраваць сучасны маторавагонны рухомы састаў з месцамі для сядзення другога класа. Па Польшчы — састаў з вагонаў з месцамі для сядзення першага і другога класа. Пагранічны і мытны кантроль будуць праводзіцца непасрэдна ў саставе цягніка Польскіх чыгунак.

Кошт праезду па маршруце Мінск — Варшава складае 41,21 рубля, пры гэтым кошт праязнога дакумента можа мяняцца ў залежнасці ад курса еўра на дзень набыцця білета. Для дзяцей ва ўзросце ад 4 да 12 гадоў прадугледжана скідка на праезд — 50 працэнтаў ад поўнага кошту. Дзеці да 4 гадоў праязджаюць бясплатна без заняцця асобнага месца.

Пры куплі білетаў у Беларусі будуць афармляцца два квіткі: адзін — ад Мінска да Брэста і другі — ад Брэста да неабходнай станцыі на тэрыторыі Польшчы, аналагічна пры праездзе з Варшавы пры афармленні праезду ў Беларусі.

Пры набыцці білетаў у Польшчы будзе афармляцца адзін праязны білет на ўвесь шлях руху і дзве нулявыя плацкарты з указаннем канкрэтнага месца ў цягніках.

Па тэрыторыі Беларусі цягнік будзе рабіць прыпынкі на станцыях Баранавічы-Цэнтральныя, Івацэвічы, Бяроза-Горад, Аранчыцы, Жабінка. У Польшчы прадугледжаны наступныя прыпынкі: Тэрэспаль, Малашэвічы, Хатылуў, Бяла Падляска, Менджынец Падляскі, Лукаў, Седльцы, Мроза, Мінск-Мазавецкі, Варшава.

Расклад прыбыцця і адпраўлення цягніка прадугледжвае магчымасць праезду пасажыраў з Магілёва, Віцебска, Гомеля ў Варшаву і назад.

Продаж білетаў у гэтых зносінах пачынаецца з 15 лістапада. У далейшым пасажыры змогуць набываць білеты за 60 сутак да пачатку паездкі.

Дадзены праект будзе спрыяць павышэнню прывабнасці чыгуначных пасажырскіх перавозак, задавальненню попыту на праезд у міжнародных зносінах, развіццю турыстычных маршрутаў.

У прэс-цэнтры БЧ нагадалі, што з верасня 2016 года ў штодзённых зносінах курсіруе цягнік №304/303 Кракаў — Варшава — Гродна. Дадзенай паслугай скарысталася каля 50 тысяч пасажыраў. Курсіраванне гэтага цягніка прадугледжана і ў новым графіку руху пасажырскіх цягнікоў на 2017/2018 гады. Кошт праезду складае ў зносінах Гродна — Кракаў 50,02 рубля, у зносінах Гродна — Варшава — 36,83 рубля.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?