Вы тут

Рэвалюцыя і мараль


 Аўтар «Чырвонага алоўка…» даследаваў стан інстытута шлюбу на пачатку ХХ стагоддзя.


На творчай сустрэчы вядомы навукоўца, доктар гістарычных навук Аляксандр Гужалоўскі прадставіў чарговую кнігу «Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі 1917 —1929 гг.»

Папярэдняя яго кніга з'явілася ў 2012 годзе і мела назву «Чырвоны аловак. Нарысы па гісторыі цэнзуры ў БССР».

Чарговая кніжная навінка — першае ў айчыннай гістарыяграфіі комплекснае даследаванне радыкальных змен у сямейна-шлюбных адносінах і сэксуальным жыцці беларускага грамадства пасля 1917 года. Першае дзесяцігоддзе савецкай характарызуецца неверагоднай па сённяшніх мерках свабодай нораваў. Сэксуальная рэвалюцыя (менавіта такі тэрмін выкарыстоўваецца ў навуцы) прывяла да дэзарганізацыі традыцыйнага сямейна-шлюбнага ладу і нарматыўнай няпэўнасці, паслаблення інстытута шлюбу і заснаванай на ім сэксуальнай маралі.

Кніга мае наклад 500 асобнікаў (выдавец А. М. Янушкевіч) і напісана на багатым фактычным матэрыяле з прыцягненнем архіўных крыніц. У афармленні вокладкі выкарыстаны плакат А. Страхава-Браслаўскага 1926 года. Выданне будзе цікавае як спецыялістам, так і шырокаму колу чытачоў.

Аляксей ШАЛАХОЎСКІ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?