Вы тут

Страва "Клецкі з душамі" стане гісторыка-культурнай каштоўнасцю


Традыцыйная страва Віцебскай вобласці "Клецкі p душамі" папоўніць Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі. Такое рашэнне прынята на пасяджэнні Беларускага рэспубліканскага навукова-метадычнага савета па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры.


"Клецкі з душамі" - страва, распаўсюджаная на захадзе Віцебскай вобласці: у Лепельскім, Докшыцкім, Ушацкім, Глыбоцкім, Пастаўскім, Шаркаўшчынскім, Браслаўскім, Мёрскім, Верхнядзвінскім, Чашніцкім раёнах. Многія жыхары вобласці захоўваюць пра яго веды - тэхналогію падрыхтоўкі, рэцэптуру, карыстаюцца імі на практыцы. Страва бытуе ў жыцці гараджан і вяскоўцаў. Асноўны кампанент - традыцыйная для беларускай сельскай гаспадаркі бульба.

Назва страва атрымала ад начыння, якое змяшчаецца ў сярэдзіну клёцкі і называецца "душой". Першапачаткова клёцкі з'яўляліся рытуальнай стравай памінальнага стала, але з цягам часу іх сталі рыхтаваць і ў выхадныя дні, калі збіраецца ўся сям'я.

Акрамя бульбы для падрыхтоўкі клёцак неабходныя мука, лук, заправа, для начыння выкарыстоўваюцца сала, мяса, фарш, грыбы або хатняя каўбаса. Працэс падрыхтоўкі клёцак патрабуе пэўных навыкаў. Бульбяную масу, нацёртую на дробнай тарцы, адціскаюць. Пасля таго, як адстаіцца вада, яе зліваюць, а крухмал кладуць у дранку, соляць, дадаюць трохі мукі, замешваюць. У начынне кладуць кмен, соль, лук. Начынне закладваюць у дранцы, фармуюць клёцкі і вараць у кіпячай вадзе.

Практыка падрыхтоўкі гэтай стравы не перарывалася, што звязана з трывалым яе замацаваннем у мясцовай сістэме харчавання і досыць простай рэцэптурай, якая перадаецца з пакалення ў пакаленне ў сем'ях, выкарыстоўваецца ў пунктах грамадскага харчавання.

Эксперты лічаць, што ўключэнне ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі стравы "Клецкі з душамі" дазволіць развіваць нацыянальную кухню, яе традыцыі.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».