Вы тут

Агучаны імёны пераможцаў трэцяга «Восеньскага салона»


6 лістапада ў Палацы мастацтваў завяршыўся трэці «Восеньскі салон з Белгазпрамбанкам», на які сёлета было пададзена каля 400 заявак. Мастакі з усёй Беларусі прадэманстравалі свае мастацкія творы і змагаліся за права быць лепшымі. 2 лістапада былі агучаны імёны пераможцаў «Восеньскага салона», якіх выбрала міжнароднае журы — эксперты мастацкага арт-рынку з Расіі, Украіны, Славакіі, Італіі і Літвы.


Сяргей Ашуха, Кацярына Шымановіч «Песні жыцця», 2016 г

Першае месца атрымалі адразу чатыры беларускія мастакі: Сяргей Ашуха, Кацярына Шымановіч, Аляксандр Веледзімовіч і Наталля Кірылка. У якасці прыза аўтарам далі магчымасць выставіць свае творы на «Восеньскім салоне-2018» без удзелу ў конкурсе, таксама кожны атрымаў грашовы прыз — гадавую стыпендыю ў памеры дванаццаць тысяч беларускіх рублёў. Рашэннем экспертнага журы спецыяльнымі дыпломамі былі ўзнагароджаны Уладзімір Грамовіч («За мастацкае выказванне»), Наталля Кацуба і Уладзімір Сакалоўскі.

Не абышлося сёлета і без пераможцаў конкурсу глядацкіх сімпатый. Прыз атрымалі сямёра мастакоў. Першае месца, як і два папярэднія разы, гледачы аддалі Алесі Скорабагатай, на другім месцы апынуліся Аляксандр Бельскі і Васіль Пяшкун, трэцяе месца падзялілі Алег Манько, Павел Масленікаў, Зміцер Сухінін і Алесь Багданаў.

Старшыня праўлення Белгазпрамбанка Віктар Бабарыка, павіншаваўшы пераможцаў, падкрэсліў, што сёлета стаў відавочным рух наперад беларускіх мастакоў і мастацтва ў цэлым. Ён падзякаваў членам міжнароднага журы за прасоўванне беларускага мастацтва на еўрапейскім рынку.

Куратар праекта Аляксандр Зіменка, між іншым, дадаў, што цікавасць да трэцяга «Восеньскага салона» з боку публікі была большая, чым у папярэднія гады. За час работы экспазіцыі выстаўку наведалі каля дзесяці тысяч гледачоў. Атрымалася (няхай і не на шмат) павялічыць аб’ём продажу мастацкіх твораў: сёлета наведвальнікі набылі пяцьдзясят шэсць карцін.

На прэс-канферэнцыі некаторыя прадстаўнікі міжнароднага журы адзначылі, што канцэпцыя праекта стала больш зразумелая: беларускія мастакі паступова адмаўляюцца ад постсавецкага стылю і звяртаюцца да сучаснасці, іх выяўленчая мова становіцца зразумелай міжнароднай арт-супольнасці.

Вікторыя АСКЕРА, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».