Вы тут

На Гомельшчыне падлетак угнаў аўтамабіль


Жарсці, вельмі падобныя на сюжэт заходніх баевікоў, разгарэліся на Гомельшчыне, паведамілі ў ДАІ УУС аблвыканкама.


15-гадовы падлетак забраўся ў службовы гараж абласной псіхіятрычнай бальніцы. Паспрабаваў выехаць адтуль на аўтамабілі, але завесці яго не здолеў. Праз некаторы час да гаража пад'ехаў другі аўтамабіль. Як толькі яго кіроўца зайшоў у гараж, юнак выбег і зачыніў там вадзіцеля. Пасля гэтага сеў у машыну і паехаў. Зачыненая брама не стала перашкодай — яе падлетак знёс на хуткасці. Далёка, аднак, з'ехаць яму не ўдалося. Экіпаж ДАІ затрымаў угоншчыка ў пасёлку Бярозкі, побач з Гомелем. Як сказаў парушальнік, яму было без розніцы, які аўтамабіль угнаць, абы пакатацца. Заведзена крымінальная справа.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?