Свежую шкуру чырванакніжнага барсука знайшлі дзяржінспектары ў доме паляўнічага з вёскі Мыслаў Рог Светлагорскага раёна.
Як растлумачыў гаспадар, жывёлу здабылі ў лесе яго сабакі, якіх ён адпусціў на ноч пагуляць. Мужчына сапраўды трымаў на падворку дзвюх паляўнічых лаек, якія, між іншым, не былі зарэгістраваны. Але прынёс здабычу дадому і разабраў яе ўсё ж сам гаспадар. А за гэта прадугледжана крымінальная адказнасць. З'яўляючыся паляўнічым, мужчына павінен быў ведаць, што пра ненаўмысную здабычу барсука трэба было паведаміць у паляўнічую гаспадарку. Заведзена крымінальная справа, у паляўнічага канфіскавалі стрэльбу. Нанесеная шкода ацэнена ў 6,9 тысячы рублёў.
Сяргей РАСОЛЬКА
Набор на бюджэтныя месцы павялічыцца.
Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?
Не выявіць ні секунды абыякавасці.