Вы тут

Семінар па Мэтах устойлівага развіцця (МУР) прайшоў у Мінску


Ёсць прапанова ў лютым сабраць разам усіх нацыянальных каардынатараў ці кіраўнікоў дзейнасці па дасягненні МУР Еўропы і СНД у Беларусі на форум. Акрамя іх, запрасіць і кіраўніцтва ААН. Пра гэта перад семінарам журналістам расказала Мар'яна ШЧОТКІНА, нацыянальны каардынатар па дасягненні Мэт устойлівага развіцця, намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі.


Фота: БЕЛТА

По словах Мар'яны Шчоткінай, міжнародныя эксперты ўжо адзначылі, што наша краіна падышла больш сістэмна да дасягнення МУР, чым шэраг іншых дзяржаў. У Беларусі, напрыклад, акрамя нацыянальнага каардынатара, працуе Савет па ўстойлівым развіцці, які курыруе работу па чатырох асноўных кірунках: эканоміка, экалогія, сацыяльная палітыка, статыстыка. Да таго ж створаны парламенцкая група і група партнёраў, куды ўваходзяць грамадскія аб'яднанні. Дарэчы, у снежні пройдуць парламенцкія слуханні на базе Савета Рэспублікі, тэмай якіх стане партнёрства і ўзаемадзеянне ўсіх галін улады і грамадзянскай супольнасці па дасягненні МУР.

Напрыканцы лістапада ў Беларусь прыедуць міжнародныя эксперты, каб ацаніць стартавыя пазіцыі краіны, а пасля маніторынгу падказаць напрамкі працы. «У Мэт устойлівага развіцця ёсць адзін добры дэвіз — нікога не пакінуць убаку. Дасягнуць гэтага магчыма толькі сумеснымі намаганнямі ўсёй грамадзянскай супольнасці і ўсіх галін улады», — адзначыла Мар'яна Шчоткіна.

Пастаянны каардынатар ААН, пастаянны прадстаўнік Праграмы развіцця ААН у Беларусі Санака Самарасінха адзначыў, што ў нашай краіне дастаткова высокі ўзровень чалавечага развіцця, таму ў нас ёсць увесь патэнцыял, каб дасягнуць МУР. Па яго словах, дзяржавы сыходзяцца на тым, што працаваць трэба супольна. Важна, каб і грамадскія аб'яднанні, і прыватны сектар, і моладзь былі ўключаны ў гэты працэс.

Надзея АНІСОВІЧ

аnіsоvісh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Залежыць ад кожнага

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Асваенне адчужэння. Што паглядзець падчас экскурсіі ў радыяцыйнай зоне?

Асваенне адчужэння. Што паглядзець падчас экскурсіі ў радыяцыйнай зоне?

Ці небяспечныя такія «вылазкі» і колькі яны каштуюць?

Грамадства

Мітрапаліт Павел: Я ўдзячны, што Гасподзь павёў мяне па гэтым шляху

Мітрапаліт Павел: Я ўдзячны, што Гасподзь павёў мяне па гэтым шляху

Уладыка расказаў, чаму з асцярогай упершыню ехаў у Мінск у якасці мітрапаліта.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Добрая жонка і дома рай, а благая — хоць цягу дай

Грамадства

Як сучасныя палешукі рыхтуюцца да свята Уваскрэсення Хрыстовага

Як сучасныя палешукі рыхтуюцца да свята Уваскрэсення Хрыстовага

Аўтар «Звязды» расказвае на прыкладзе сваёй сям'і.