Вы тут

Усе фінансавыя арганізацыі будуць весці кнігу заўваг і прапаноў


А даваць такую кнігу будуць па патрабаванні кліентаў у месцах заключэння дагавораў мікрапазыкі і ажыццяўлення лізінгавай дзейнасці. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 4 лістапада 2017 года №831, якая ўступае ў сілу з 11 лютага 2018 года.


Пастанова прынята з мэтай узмацнення абароны правоў і законных інтарэсаў кліентаў мікрафінансавых і лізінгавых арганізацый, павышэння якасці паслуг і паляпшэння работы са зваротамі грамадзян. Зараз мікрафінансавыя структуры ў адпаведнасці з Законам Беларусі «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» абавязаны даць кнігу заўваг і прапаноў па першым патрабаванні заяўніка і накіраваць яму адказ па сутнасці выказаных заўваг і прапаноў адносна якасці паслуг. З актуальным пералікам і адрасамі дзеючых мікрафінансавых і лізінгавых арганізацый можна азнаёміцца на афіцыйным сайце Нацыянальнага банка ў раздзеле «Фінансавы сектар».

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Жадаю паскардзіцца на... мінікрэдыт

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».