Вы тут

Стартавала бізнес-гульня з бясплатнай кансультацыяй падаткавікоў


У Гродне ў гэты чацвер упершыню прайшла інтэлектуальная бізнес-гульня “Куфарызацыя”. Каля сотні прадпрымальнікаў змаглі бясплатна паслухаць лекцыі ад экспертаў, атрымаць кансультацыю ад прадстаўнікоў падатковай інспекцыці і пазмагацца ў “бітве розуму” за круглую суму. Мерапрыемства правяла найбуйнейшая пляцоўка аб'яў "Куфар" пры падтрымцы Міністэрства па падатках і зборах і Міністэрства эканомікі.


Праект створаны, каб стымуляваць развіццё малога бізнесу і лічбавай эканомікі ў краіне. У прыватнасці, ён дапаможа прадпрымальнікам перавесці свой бізнес у анлайн.

“Рынкі і гандлёвыя цэнтры з кожным годам атрымліваюць ўсё менш трафіку, спажыўцы “мігруюць” у інтэрнэт. Каб “заставацца ў справе”, беларускім прадпрымальнікам давядзецца таксама выходзіць у анлайн, - распавядае Ілля Жукавец, начальнік упраўлення камерцыі і маркетынгу пляцоўкі аб'яў “Куфар”. - А наш праект падае пакрокавы гайд для пачатку эфектыўнай і легальнай працы ў сетцы”.

На гэты раз мерапрыемства прайшло ў новым для рэгіёна фармаце, які сумяшчае адукацыйную частку з бізнес-гульнёй.

Квіз, створаны “МазгаБойняй” і “Куфарам”, дапамагае прадпрымальнікам праверыць сваю кемлівасць з дапамогай 35 пытанняў пра бізнес, прасоўванне, рэкламу і анлайн-тэхналогіі, а таксама замацаваць атрыманыя ад экспертаў веды ў інтэрактыўнай форме. Усе ўдзельнікі падзеленыя на каманды па 4-6 чалавек, адна з якіх і стала пераможцам вечара. Фіналісты атрымалі 20 тысяч куфаў, якія можна будзе выдаткаваць на прасоўванне свайго бізнесу ў інтэрнэце. Такой сумы, напрыклад, хопіць на тое, каб размяшчаць тавары на “Куфары” на працягу года.

Папярэднічалі квізу выступленні экспертаў бізнес-школ і кансалтынгавых кампаній. Яны падказвалі, як вывесці бізнес у анлайн і атрымаць заказы ў інтэрнэце. Спецыялісты Міністэрства па падатках і зборах дапамагалі разабрацца ў тыпах падаткаў, тэрмінах плацяжоў і дзеючых ільготах. Кожны жадаючы змог прама на месцы атрымаць кансультацыю і выбраць аптымальную для яго сістэму падаткаабкладання. Рамеснікі, ІП і прадстаўнікі сярэдняга бізнесу, якія наведалі мерапрыемства, атрымалі не толькі карысныя лайфхакі, але і рэальную дапамогу ў развіцці сваёй справы. Важна, што ў праекце ўдзельнічаюць прадстаўнікі дзяржорганаў, што дазваляе бізнесу і дзяржаве весці адкрыты дыялог.

Сяр­гей КУР­КАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?