Вы тут

Што цікавага паглядзець па тэлебачанні на наступным тыдні


«Поспех»

ВТБ, па нядзелях у 21.00

Як стаць зоркай без вялікай сумы грошай і прадзюсара? Стваральнікі новага вакальнага шоу «Поспех» (у Расіі яго транслюе канал СТС, а ў Беларусі — ВТБ) сцвярджаюць, што гэта зусім рэальна, калі ў прэтэндэнта ёсць талент, харызма і ўпартасць у дасягненні сваёй мэты.

У «Поспеху» — тры зорныя суддзі, у тым ліку Філіп Кіркораў, вядучая Вера Брэжнева, і сотні артыстаў-пачаткоўцаў, але ніводнага музычнага прадзюсара. Кожны тыдзень гледачы і журы выбіраюць чатырох выканаўцаў, вартых вялікай сцэны, — і шчасліўцы атрымліваюць магчымасць жыць у шыкоўных апартаментах, праходзіць майстар-класы папулярных акцёраў, музыкантаў і тэлевядучых, запісваць новыя песні і здымаць кліпы, але... Аднак зноў жа кожны тыдзень не менш таленавітыя артысты зробяць усё, каб заняць месца кагосьці з іх на эстрадным алімпе. Пераможа той, хто здолее ўтрымацца на вяршыні даўжэй за ўсіх.


«Дзяжурны ўрач»

Беларусь 1, з 15 лістапада па буднях

Новая шматсерыйная меладрама ўкраінскай вытворчасці стартавала ў эфіры на гэтым тыдні і скончыцца, далібог, не хутка: на дадзены момант знята ўжо тры сезоны серыяла, па 40 серый у кожным. Сюжэт яго заснаваны на штодзённай мітусні ў класічнай бальніцы хуткай дапамогі, а галоўныя героі — чатыры ўрачы, прататыпамі якіх сталі рэальныя медыкі. Дарэчы, усіх акцёраў падчас здымак кансультавалі вопытныя дактары, якія расказвалі, як паводзіць сябе ў той ці іншай сітуацыі, падказвалі спецыфічныя тэрміны і нават жэсты, уласцівыя медыкам, а некаторыя аперацыі, як сцвярджаюць прадзюсары, здымаліся ледзь не «жыўцом».

У шалёным рытме працы — кругласутачна, сем дзён на тыдзень, без перапынкаў і выхадных — менавіта дзяжурныя ўрачы робяцца сведкамі і нявольнымі саўдзельнікамі шматлікіх чалавечых драм і значна радзей — камедый. Урачы зусім розныя па характары, але аб'яднаныя галоўным — імкненнем пазбавіць сваіх пацыентаў фізічнага і душэўнага болю...


«Дамы запрашаюць кавалераў»

СТБ, 26 лістапада ў 13.45 і 2.05

Лірычная меладрама паводле апавядання Л. Славіна «Кафэ «Канава» расказвае пра прыгоды сімпатычнай і добрай, але няўдачлівай у каханні Ганны, якая ў пошуках спадарожніка жыцця ўпершыню выпраўляецца са свайго правінцыйнага гарадка... на курорт у Сочы. Але адзінокай «дзяўчыне за трыццаць» знайсці любоў і разуменне, якія стануць асновай ціхага сямейнага шчасця, далёка не так проста, як ёй хацелася б. І ўсё ж — яна паспрабуе. А ўсе тыя, хто захоўвае ў душы цёплыя ўспаміны пра 80-я і адпачынак савецкіх людзей у Сочы, каторы раз з задавальненнем паглядзяць гэты фільм.

Загаловак у газеце: Кожны выбірае па сабе

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».