Вы тут

Брэсцкі мастак стварыў калекцыю «бомжстыкаў»


Незвычайныя фігуркі прыдумаў малады брастаўчанін Ілья Дудараў. У калекцыі — 12 гіпсавых персанажаў-бяздомных. Гэта дабрачынны праект: частка сабраных з продажу «бомжстыкаў» грошай пойдзе на куплю цёплых рэчаў (ваўняных рукавіц і шкарпэтак) для людзей, што жывуць на вуліцы.


Для кожнай фігуркі мастак прыдумаў невялікую гісторыю. Бора, напрыклад, у маладосці лічыўся інтэлектуалам. Але знешняе падабенства з акцёрам Валянцінам Гафтам згуляла з ім злы жарт: людзі часта запрашалі яго выпіць (каб быць бліжэй да мастацтва), а Бора быў не ў сілах устаяць перад бясплатным алкаголем. Жэня пасля турмы не змог уладкавацца на работу, а дом жонка прадала і паехала ў невядомым напрамку. Надзею мужчыну падарылі новыя сябры з вуліцы. Цяпер ён адчувае сябе лепш і нават знайшоў сваё каханне. А Надзея абажае катоў і заўсёды іх падкормлівае, за што мясцовыя празвалі яе «Куклачовым».

Грошы на выпуск незвычайнай калекцыі Ілья Дудараў збірае з дапамогай краўдфандынгавай платформы. Што цікава, многім беларусам яго фігуркі прыйшліся даспадобы — за пару дзён на праект пералічылі больш за 850 рублёў.

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ

Загаловак у газеце: Бяздомныя фігуркі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?