Вы тут

«Многія з работ — сапраўдныя творы мастацтва»


У Рэспубліканскім доме моладзі прэзентавалі найлепшыя малюнкі конкурсу па стварэнні талісмана Еўрапейскіх гульняў.

Прыём заявак завяршыўся 15 лістапада, на адрас Міністэрства інфармацыі было даслана больш за 1000 варыянтаў талісмана. На працягу месяца кампетэнтнае журы вызначыць пераможцу.


Дырэктар фонду «Дырэкцыя ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года» Георгій Катулін адзначыў высокі ўзровень пададзеных работ. «У журы конкурсу будзе цяжкая работа. Многія з малюнкаў — сапраўдныя творы мастацтва. Вельмі прыкметна, што ў кожным з іх бачна любоў да роднай краіны», — падкрэсліў ён.

Наведвальнікі выставы-прэзентацыі прынялі ўдзел у сімвалічным галасаванні за найлепшыя творчыя прапановы, якія паступілі на конкурс, але гэта галасаванне ніяк не паўплывае на вынікі конкурсу.

Прэзентацыя афіцыйнага талісмана ІІ Еўрапейскіх гульняў адбудзецца ў сталічным кінатэатры Sіlvеr Sсrееn. Дарэчы першым медыяпартнёрам турніру стала менавіта гэтая сетка кінатэатраў. З 15 лістапада там перад пачаткам сеансаў дэманструюць рэкламныя цізеры Еўрагульняў. Акрамя таго, згодна з заключаным дагаворам аб супрацоўніцтве, у Sіlvеr Sсrееn паступяць у продаж фірменныя сувеніры ІІ Еўрапейскіх гульняў, частка з якіх будзе эксклюзіўна прадстаўлена толькі ў сетцы кінатэатраў.

— Мы разглядаем гэтае супрацоўніцтва як стратэгічны крок, на прыкладзе якога хацелі б прадэманстраваць усебаковую ўцягнутасць нашых партнёраў у самае маштабнае спартыўнае мерапрыемства ў гісторыі краіны, — расказвае Максім Кашкалда, менеджар па маркетынгу, камерцыйных пытаннях і рэкламе фонду «Дырэкцыя ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года». — А таксама матываваць далучацца да Гульняў як мага хутчэй. Sіlvеr Sсrееn — гэта сетка прэстыжных і папулярных кінатэатраў нашага горада, пры гэтым яны не з'яўляюцца СМІ, але тым не менш валодаюць аўдыторыяй, часцяком большай, чым многія інтэрнэт-парталы. Гэта пляцоўка, на якой можна ажыццяўляць цеснае супрацоўніцтва адразу па некалькіх кірунках. Да чаго мы і імкнёмся пры рабоце з нашымі спонсарамі і партнёрамі.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

lobazhevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.