Вы тут

Генасамблея ААН прыняла рэзалюцыю аб перамір'і падчас Алімпіяды


72-я Генеральная асамблея ААН прыняла рэзалюцыю аб перамір'і ў перыяд за тыдзень да пачатку Алімпіяды і тыдзень пасля завяршэння Параалімпійскіх гульняў.


Дакумент быў прадстаўлены Рэспублікай Карэя, якая будзе прымаць Алімпійскія гульні 2018 года. Рэзалюцыя ўхваленая не толькі Паўднёвай Карэяй, але і краінамі, якія прымаюць Гульні ў перыяд з 2020 па 2028 гады, а менавіта Японіяй, Кітаем, Францыяй і ЗША.

Мэтай рэзалюцыі з'яўляецца прапаганда міру праз спорт і алімпійскія ідэалы. Прымаючы гэтую рэзалюцыю, міжнародная супольнасць у ААН прызнае сілу спорту і актуальнасць Алімпіяд, каб аб'яднаць свет, забяспечваючы надзею на лепшую будучыню.

Традыцыя алімпійскага перамір'я ў Старажытнай Грэцыі заключалася ў тым, каб забяспечыць спыненне ўсіх баявых дзеянняў, дазваляючы бяспечны праход і ўдзел спартсменаў і гледачоў, якія прымаюць удзел у Алімпійскіх гульнях. У рэзалюцыі зноў пацвярджаецца, што алімпійскія ідэалы міру, салідарнасці і павагі гэтак жа важныя ва ўсім свеце сёння, як гэта было больш за 3000 гадоў таму, калі праходзілі старажытныя Алімпіяды.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

lobazhevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.