Вы тут

Дзяржава прадоўжыць дапамагаць насельніцтву ў працаўладкаванні


Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэчы з калектывам новага завода СЗАТ "БелДжы".


"Завод "БелДжы" - гэта прыклад таго, як дзяржава садзейнічае рэалізацыі вашага патэнцыялу. Нідзе, ні ў адной краіне свету ўрад і асабліва Прэзідэнт (гэта, вядома, мая работа) не ўдзяляюць столькі ўвагі працаўладкаванню грамадзян, як у Беларусі. Так, недзе ствараюцца рабочыя месцы, але прынцып адзін: збірайся і едзь, не сена да каровы, а карова да сена. А мы стараемся - вось Жодзіна прывядзём у парадак, дапаможам з жыллём, ствараем рабочыя месцы. Я хачу, каб вы і вашы дзеці засталіся тут. Гэта ваша зямля, вы да яе прывыклі. Гэта мая палітыка. Мы робім усё, каб былі працаўладкаваны вы і вашы дзеці", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да работнікаў прадпрыемства.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што, наколькі работа будзе высокааплатнай, залежыць ад самога работніка. "Каб атрымліваць добрую зарплату, перш за ўсё трэба атрымаць добрую адукацыю або мець добрыя рукі, тады можна і без адукацыі мець добрыя грошы. Але не курыць, не піць, без наркаты. І імкнуцца працаваць", - сказаў Прэзідэнт.

"Ішоў па канвееры, глядзеў на маладых хлопцаў. Гляджу і бачу: гэты чалавек прыйшоў зарабіць. Ён прыйшоў і радуецца, што ў яго такая чыстая і акуратная работа. У нас пераважная большасць такіх. І такія заўсёды будуць мець грошы, такім мы заўсёды будзем дапамагаць. Ну а тых, хто хоча туды-сюды мешкаваць, і без дэкрэта нумар 3 прымусім працаваць", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

Ён нагадаў, што прынята рашэнне ў бліжэйшыя гады прывесці ў парадак вялікія беларускія гарады. "Пачалі мы з Оршы. Гэта раённы цэнтр такі ж, як Барысаў, але толькі праблем там значна больш, таму што ўпусцілі ў свой час. Мы ўзяліся за гэтыя гарады і прывядзём іх у парадак", - запэўніў Прэзідэнт.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».