Вы тут

Сусветны банк за 5 гадоў інвесціруе ў эканоміку Беларусі каля $570 млн


Аб гэтым паведаміў кіраўнік прадстаўніцтва Сусветнага банка ў Беларусі Аляксандр Крэмер у час сустрэчы з кіраўніцтвам Гродзенскага аблвыканкама.


Аляксандр Крэмер сёння ў Гродзенскай вобласці азнаёміўся з ходам рэалізацыі некаторых праектаў і абмеркаваў з кіраўніцтвам рэгіёна магчымасці далейшага супрацоўніцтва.

"Амаль трэць усіх нашых праектаў рэалізуецца на тэрыторыі Гродзенскай вобласці. З адным з іх - будаўніцтвам трасы Мінск-Гродна - мы азнаёміліся па дарозе сюды. Работы ідуць у добрым тэмпе, упэўнены, што аб'ект будзе завершаны ў тэрмін", - адзначыў Аляксандр Крэмер. Акрамя таго, у Гродне рэалізаваны комплексны праект па абыходжанні з цвёрдымі адходамі: пабудаваны смеццесартавальны завод, удасканалена сістэма збору і вывазу камунальных адходаў.

"Дзякуючы падтрымцы Сусветнага банка вырашаны шэраг пытанняў. У прыватнасці, у сферы абыходжання з камунальнымі адходамі мы выйшлі на новы ўзровень, аднак прадаўжаем работу ў гэтай сферы. Прапрацоўваецца пытанне па вытворчасці з адходаў RDF-паліва", - сказаў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў. Ён таксама адзначыў, што ў Гродзенскай вобласці нямала ўвагі ўдзяляецца пытанням паляпшэння якасці пітной вады. У сельскай мясцовасці актуальна праблема вялікай колькасці жалеза ў саставе вады. Рэгулярна будуюцца станцыі ачысткі вады ад прымесей жалеза.

Аляксандр Крэмер адзначыў, што каля $70 млн будзе накіравана на вырашэнне пытанняў з якасцю пітной вады і абыходжання з адходамі ў краіне. "У бліжэйшыя пяць гадоў жыхары рэгіёна адчуюць рэалізацыю праектаў Сусветнага банка. Мы плануем інвесціраваць у такія сферы, як вышэйшая адукацыя, агульная і сярэдняя адукацыя, водазабеспячэнне і водаадвядзенне, абыходжанне з цвёрдымі бытавымі адходамі і будаўніцтва ў сферы энергетыкі", - адзначыў ён.

"Мы таксама сумесна будзем працаваць над паляпшэннем дзелавога клімату, стварэннем умоў для прыватных інвестыцый", - адзначыў Аляксандр Крэмер. Паводле яго слоў, каля $60 млн будзе накіравана на крэдыты для малога і сярэдняга бізнесу. У цэлым жа за пяць гадоў у эканоміку Беларусі будзе інвесціравана каля $570 млн.

Сярод праектаў, якія прапрацоўваюцца ў Гродзенскай вобласці для рэалізацыі за кошт сродкаў Сусветнага банка, рэканструкцыя сярэдняй школы ў Воранаве (2-і пускавы комплекс), закупка камп'ютарнай тэхнікі і праграмнага забеспячэння для амаль 20 арганізацый сістэмы аховы здароўя. Таксама запланаваны інвестыцыі ў развіццё лесагаспадарчага сектара.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».