Вы тут

Прэзідэнт віншуе з прафесійным святам работнікаў АПК


Работнікам сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу.

Дарагія сябры!

Віншую вас з прафесійным святам!

Сёння аграпрамысловы комплекс з'яўляецца адной з найважнейшых галін нацыянальнай эканомікі. Дынамічнае развіццё вёскі было і застаецца нашым нязменным прыярытэтам. За гістарычна кароткі тэрмін тут адбыліся сур'ёзныя змены: на палях працуе сучасная тэхніка, пабудаваны буйныя жывёлагадоўчыя комплексы і перапрацоўчыя прадпрыемствы, аснашчаныя па сусветных стандартах. Палепшаны і ўмовы жыцця вясковых жыхароў: створаны аграгарадкі з развітой інфраструктурай і сацыяльнай сферай.

Сёлета сабраны добры ўраджай збожжа. Сфарміравана дастатковая сыравінная база для перапрацоўчай прамысловасці. Усё гэта — вынік нястомнай працы вяскоўцаў, дзякуючы чаму гарантавана харчовая бяспека дзяржавы.

Высокая якасць прадукцыі сельскай гаспадаркі дазволіла пашырыць рынкі яе збыту і значна ўмацаваць добра вядомы ў свеце брэнд «Зроблена ў Беларусі».

Дазвольце выказаць шчырую ўдзячнасць тым, хто апрацоўвае палі, убірае ўраджай, працуе на фермах і перапрацоўчых прадпрыемствах, хто любіць сваю зямлю і добрасумленна працуе на карысць народа і роднай краіны.

Ад усёй душы жадаю вам і вашым сем'ям шчасця, здароўя, міру і дабра!

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка

Загаловак у газеце: Соль зямлі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.