Вы тут

Беларускі плывец Ілля Шымановіч стаў срэбным прызёрам КМ у Сінгапуры


Беларускі плывец Ілля Шымановіч стаў срэбным прызёрам Кубка свету ў 25-метровым басейне ў Сінгапуры.


Фота: vb.by

Адзін з лідараў мужчынскай каманды на дыстанцыі 50 м брасам паказаў вынік 26,23 сек. Хутчэй Іллі Шымановіча праплыў спрынт расіянін Кірыл Прыгода - 25,80 сек. Трэцяе месца заняў Ясухіра Касекі з Японіі - 26,25 сек.

За крок ад п'едэстала гонару на дыстанцыі 100 м комплексным плаваннем спыніўся яшчэ адзін беларус Павел Санковіч - 52,57 сек. Першае месца заняў Уладзімір Марозаў з Расіі - 50,49 сек.

На дыстанцыі 200 м батэрфляем выступіў і беларус Яўген Цуркін, які завяршыў выступленне шостым (1 хв. 55,07 сек.). Выйграў фінальны заплыў лідар агульнага заліку Кубка свету Чад ле Кло з ПАР - 1 мін. 49,25 сек. У агульным заліку гэтага прэстыжнага турніру Ілля Шымановіч займае сёмае месца, Павел Санковіч размясціўся на дзявятай пазіцыі.

Заключны этап Кубка свету ў Сінгапуры завершыцца 19 лістапада. З 13 па 17 снежня бягучага года зборная Беларусі выступіць на чэмпіянаце Еўропы на кароткай вадзе, які пройдзе ў Капенгагене.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.