Вы тут

Прэзідэнт Зімбабвэ Роберт Мугабэ адмовіўся сыходзіць у адстаўку


Тэлевізійны зварот прэзідэнта Зімбабвэ Роберт Мугабэ да нацыі быў абяцаны ў нядзелю і некалькі разоў адкладаўся. Чакалася, што па выніках перамоваў з ваеннымі Мугабэ абвесціць аб добраахвотным складанні сваіх паўнамоцтваў. Зварот доўжыўся 20 хвілін, але, развітаўшыся, прэзідэнт так і не сказаў, што сыходзіць у адстаўку.


Фота: 1news.md

Больш за тое, падчас сваёй прамовы ён заявіў, што мае намер старшынстваваць на снежаньскім з'ездзе кіруючай партыі ЗАНУ-ПФ і што падзеі апошняга тыдня не прадстаўляюць пагрозы яго паўнамоцтвам.

Раней у нядзелю партыя зняла Роберта Мугабэ з пасады лідара. Сваім новым кіраўніком члены партыі абралі 75-гадовага экс-віцэ-прэзідэнта краіны Эмерсана Мнангагву, якога Мугабэ звольніў два тыдні таму.

Партыя таксама пастанавіла, што калі прэзідэнт не сыдзе ў адстаўку добраахвотна да поўдня панядзелка (па мясцовым часе - 10:00 паводле Грынвіча), то ў дачыненні да яго будзе пачаты працэс імпічменту.

Скончыўшы тэлевізійны зварот, да самага канца якога многія чакалі, што прэзідэнт саступіць ціску і абвесціць аб складанні паўнамоцтваў, Мугабэ сказаў толькі: "Дзякуй вам. Дабранач".

Лідар зімбабвійскай апазіцыі Морган Цвангіраі ужо заявіў, што надзвычай здзіўлены выступам Мугабэ.

ВВС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.