Вы тут

Дзе сустракаліся Сі Цзіньпін і Трамп?


Старадаўні будынак Бааюнь унікальны.


Як вядома, у музеі Гугун старшыня КНР Сі Цзіньпін з жонкай Пэн Ліюань сустрэлі прэзідэнта ЗША Трампа (калі ён знаходзіўся з дзяржаўным візітам у КНР) з жонкай Мелані. Два кіраўніка з жонкамі пілі чай і правялі гутарку ў старадаўнім будынку Бааюнь (Зала увасобленых скарбаў), які стаў сведкам "новага скарба" кітайскай дыпламатыі, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн"

Сярод шматлікіх старажытнакітайскіх пабудоў будынак Бааюнь унікальны. Ён спраектаваны і пабудаваны ў заходнім стылі, вылучаюцца тры асобных цагляна-драўляных корпуса: паўночны, усходні і заходні, агульная будаўнічая плошча складае 1646,9 кв. метраў. Як вядома, пасля Сіньхайскай рэвалюцыі ў 1911 годзе адмовіўшыся ад пасаду дзесяты прадстаўнік дынастыі Цын, апошні імператар Кітая Пу І часова жыў у гарэме Забароненага горада, усе палацавыя палаты кіраваліся Бэйянскім урадам. 

У пачатку 1913 года кіраўнік унутраных спраў урада Бэяна далажыў прэзідэнту Юань Шыкаю пра рашэнне перавезці усе помнікі матэрыяльнай культуры з шэньянскага Гугуна і летняй імператарскай рэзідэнцыі ў Чэндэ ў Пекін. Тады ў сталіцы не было месца для належнага захоўвання помнікаў, таму было прынята рашэнне на месцы ранейшага Палаца Сян'ань (Палац Поўнага спакою) пабудаваць сховішча для дзяржаўных скарбаў. Паводле гістарычных звестак, у пабудаваны ў 1915 годзе будынак Бааюнь было змешчана 3150 скрыняў з 230 тыс. помнікаў матэрыяльнай культуры, сярод іх каліграфія і жывапіс, вырабы з жэмчугу, нефрыту і керамікі, прадметы з серабра і музычныя інструменты. 

Пасля заснавання КНР помнікі культуры з Залы Бааюнь былі перамешчаныя ў сталічны музей і Нацыянальны музей Кітая. У 2015-м споўнілася 100 гадоў з моманту стварэння будынка Бааюнь, да таго часу завяршыліся рэстаўрацыйныя работы. Зала са сховішча ператварылася ў выставачны павільён, дзе адмыслова праводзіцца гістарычная экспазіцыя музея Гугун, падчас якіх паказваюцца гістарычныя перамены, якія адбыліся з музеем у перыяд Кітайскай Рэспублікі. Экспазіцыя перыядычна адкрыта для публікі.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.