Вы тут

Студэнтам уручаць білеты БРСМ новага ўзору


21 лістапада ў 11.20 у рамках выставы Кастрычніцкага раёна г. Мінска “100 ідэй для Беларусі" адбудзецца ўрачыстае ўручэнне маладзёжных білетаў БРСМ новага ўзору. Арганізатар — Кастрычніцкі раённы камітэт ГА “БРСМ” і пярвічка БРСМ з правамі РК Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. (Месца правядзення — вул. Маскоўская, 17).


Фота: БЕЛТА

Студэнты Акадэміі кіравання стануць першымі ўладальнікамі новых маладзёжных білетаў ГА “БРСМ” сярод усіх устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь. Партнёрам праекта выступіла беларуская кампанія Autоhelp — адна з найбуйнейшых праграм лаяльнасці на абшарах краіны. Уладальнікі маладзёжных білетаў аўтаматычна становяцца ўдзельнікамі дысконтнай праграмы кампаніі і змогуць скарыстацца паслугамі партнёраў гэтай сістэмы. Трымальнікі пластыкавых картак могуць атрымаць зніжкі і бонусы ў крамах і ўнівермагах Мінска, Брэста, Віцебска, Гомеля, Гродна, Магілёва і іншых гарадоў Беларусі.

Асноўным мерапрыемствам дня стане выстава праектаў моладзі Кастрычніцкага раёна сталіцы ў рамках конкурсу “100 ідэй для Беларусі”. На выставе будуць прадстаўлены больш за 10 маладзёжных інавацыйных праектаў. Навучэнцая і студэнцкая моладзь раёна прадставіць праекты экалагічнай, сацыяльнай і IT-сферы.

Таксама ў рамках урачыстай цырымоніі адбудзецца канцэрт удзельнікаў нацыянальнага адбору на Еўрабачанне — гурта “PRавакацыя” і пераможцы конкурсу “Славянскі базар-2016” Аляксея Гроса.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.