Вы тут

Праязны на гадзіну можа з'явіцца ў грамадскім транспарце сталіцы


У грамадскім транспарце сталіцы ён можа з'явіцца ўжо ў наступным годзе, паведамілі ў ДУ «Сталічны транспарт і сувязь».


У цяперашні час пасажыры, незалежна ад таго, колькі прыпынкаў трэба праехаць, плацяць адну цану. «Лічу, на «кароткае плячо» кошт павінен адрознівацца. Але гэта няпростае рашэнне, яно патрабуе тэхнічнай падрыхтоўкі. Хацелася б, каб праект «Мінсктранса» быў рэалізаваны ў максімальна кароткія тэрміны, можа, у наступным годзе, — выказаў сваё меркаванне кіраўнік прадпрыемства Валерый Шкуратаў.

Дарэчы, у многіх замежных краінах пасажыры ўжо даўно карыстаюцца такой магчымасцю. Напрыклад, у Празе можна набываць талончыкі на паўгадзіны, на паўтары гадзіны, на ўвесь дзень. На працягу гэтага часу можна скарыстацца любым транспартам, уключаючы метро. Час адліку будзе прабіты ў першым транспартным сродку, якім скарыстаецца пасажыр.

Валерый Шкуратаў таксама паведаміў, што ў 2018 годзе сталічны аўтапарк папоўніцца 300 аўтобусамі МАЗ 107-й, 203-й і 215-й мадэляў. А да пачатку ІІ Еўрапейскіх гульняў, якія пройдуць у 2019 годзе, Мінску неабходна будзе закупіць яшчэ 150 аўтобусаў і 200 тралейбусаў або электробусаў.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Праязны на гадзіну

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».