Вы тут

Акцыю "16 дзён без гвалту!" правядуць у Мінску


У Мінску з 25 лістапада па 10 снежня пройдзе інфармацыйна-асветніцкая акцыя "16 дзён без гвалту!", паведамілі ў дзяржаўнай установе "Мінскі гарадскі цэнтр сацыяльнага абслугоўвання сям'і і дзяцей".


Фота: the-challenger.ru

Мэта акцыі - прыцягненне шырокай увагі насельніцтва да праблемы хатняга гвалту і аказанне дапамогі пры сямейным няшчасці. 25 лістапада адзначаецца Міжнародны дзень ліквідацыі гвалту ў адносінах да жанчын.

"Гэтая праблема характэрная абсалютна для ўсіх краін без выключэння, аднак гаварыць пра гэта ўслых чамусьці не прынята. Таксама вельмі часта хатні гвалт паходзіць ад таго, што многія не ведаюць свае правы, не ведаюць, куды звярнуцца з такой праблемай", - адзначылі у цэнтры.

Падчас акцыі Мінскі гарадскі цэнтр сацыяльнага абслугоўвання сям'і і дзяцей сумесна з установай дапамогі дзецям і сем'ям Babystory прапануе жанчынам, якія пацярпелі ад гвалту, паўдзельнічаць у праекце "Раскажы сяброўцы" і падзяліцца сваёй гісторыяй у рэжыме анлайн. Дадзены праект накіраваны на тое, каб перапыніць маўчанне і такім чынам дапамагчы іншым зрабіць першы крок на шляху вырашэння праблемы.

Свае гісторыі можна дасылаць ужо зараз па адрасе tp@premature.by. Уся інфармацыя і дапамога застануцца ананімнымі.

Толькі толькі пасля дазволу з боку пацярпелай арганізатары будуць рэдагаваць і публікаваць дасланыя гісторыі ў сацыяльных сетках Babystory і Мінскага гарадскога цэнтра сацыяльнага абслугоўвання сям'і і дзяцей для таго, каб дапамагчы іншым у пераадоленні гэтай праблемы.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».