Вы тут

Новая канцэпцыя дэкрэта №3 будзе ўнесена на разгляд Прэзідэнта


Новая канцэпцыя дэкрэта нумар 3 у бліжэйшы час будзе ўнесена на разгляд Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Аб гэтым паведаміла сёння кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава на нарадзе ў кіраўніка дзяржавы аб рабоце эканомікі за мінулы перыяд 2017 года, ацэнцы вынікаў года і праектах прагнозу, бюджэту і грашова-крэдытнай палітыкі на 2018 год.


Паводле слоў Наталлі Качанавай, пытанні працаўладкавання хвалююць многіх беларусаў. "Цяпер мы рыхтуем і практычна заўтра ўнясём новую канцэпцыю дэкрэта нумар 3. Мы аналізуем гэту сітуацыю, яна сапраўды сур'ёзная, - адзначыла яна. - Тыя даныя, якія нам прадаставілі аблвыканкамы, - гэта каля 500 тыс. непрацуючых чалавек".

Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта расказала, што ў дзяржоргане створана спецыяльная маніторынгавая група, якая рэгулярна выязджае ў найбольш праблемныя з пункту гледжання беспрацоўя рэгіёны рэспублікі. "Мы бачым, і паводле ацэнак Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра, што гэта асноўнае пытанне, якое хвалюе жыхароў нашай краіны. У розных рэгіёнах сітуацыя розная, але яна сапраўды сёння ёсць, і самазаспакойвацца тут нельга", - падкрэсліла Наталля Качанава.

Яна адзначыла той факт, што за мяжой працуюць 97,6 тыс. беларусаў. "Не знайшоўшы тут работы, яны проста выязджаюць. Трэба кропкава разглядаць кожны рэгіён. Напрыклад, Столін - там няма проста работы сёння. Значыць, трэба думаць, якія адкрываць вытворчасці і якія ствараць рабочыя месцы: і высокапрадукцыйныя, і невысокапрадукцыйныя - рабочыя месцы павінны быць", - рэзюмавала кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».