Вы тут

У Мінску пройдзе Міжнародны фестываль «JazzinMinsk-2017»


23—26 лістапада ў сталіцы Беларусі адбудзецца 6-ы Міжнародны фестываль «JazzinMinsk-2017», заснавальнікам якога з'яўляецца маэстра Яўген Уладзіміраў.


Маэстра беларускага джаза Яўген Уладзіміраў.

Канцэрты пройдуць на сцэне ў Палацы прафсаюзаў і Джаз-Клубе (Палац Рэспублікі).

Заснавальнікам Міжнароднага джазавага фестывалю ў Мінску з'яўляецца маэстра беларускага джаза — дыпламант ЮНЕСКА Яўген Уладзіміраў. Адкрываюць фестываль легенды нью-ёркскага джаза — 5-разовыя ўладальнікі ўзнагарод Jazz Award, адзін з самых вядомых джазавых саксафаністаў у свеце Рэй Блу і спявачка Марджоры Барнс у суправаджэнні расійскага квартэта «Зоркі Пецярбургскага Джаза» з прэм'ерай да 100-годдзя Элы Фіцджэральд.

Фестываль «JazzinMinsk-2017» збірае больш за 50 сусветных джазавых суперзорак, найлепшых джазавых музыкантаў з ЗША, Англіі, Францыі, Нідэрландаў, Расіі, Літвы, Маўрытаніі, Сенегала, Мексікі.

На фестываль прыязджае славуты нью-ёркскі трубач Джон Маршал — саліст вялікіх аркестраў Дзізі Гілеспі і Джэры Малігана. Яго партнёрамі выступяць легендарны саксафаніст Кнаэль Скот — саліст аркестра ХХ стагоддзя Сан Ра і каліфарнійская джазавая дзіва Шола Адзіза-Фарара ў суправаджэнні Балтыйскага трыа.

Яшчэ адну новую прэм'еру — праграму твораў Біла Эванса прадставіць трыа піяніста з Маўрытаніі — лаўрэата 1-й прэміі сусветнага конкурсу ў Мантрэ Джэры Леанайда. На фестываль "JazzinMinsk" упершыню прыязджаюць зорка афра-карыбскага джаза — выканаўца на марскіх ракавінах і супер-боне П'ер Чабрэль, чыкагскі поп-джаз-вакаліст Боні Філдс, французская саксафаністка Надзеж Дзюма, італьянскі барабаншчык Кіко Маціолі, мексіканскі басіст Ішэм Зогард і намінант на прэмію Grammy гэтага года — гітарыст з Сенегала Эрве Самб.

І нарэшце, на фестывалі "JazzinMinsk-2017" выступіць адна з самых папулярных фанк-джаз груп планеты The Bones'Progect. Музыканты абрынуць на гледачоў сапраўдную лавіну джаз-рока, фанк, соўл і рытм-блюза. Не прапусціце галоўную джазавую падзею года.

Фота Ганны ЗАНКОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.