Вы тут

Саюзная дзяржава робіць стаўку на моладзь


У Парламенцкім сходзе Саюза Беларусі і Расіі будзе створана Маладзёжная палата. Каардынацыю яе дзейнасці плануецца ўскласці на Камісію Парламенцкага сходу па сацыяльнай палітыцы, навуцы, культуры і гуманітарных пытаннях і Камісію Парламенцкага сходу па заканадаўстве і рэгламенце.

Паводле слоў старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Аляксандра Папкова, зараз у камісіях Парламенцкага сходу ідуць актыўныя абмеркаванні ўсіх пытанняў, звязаных са стварэннем Маладзёжнага парламента. Галоўная мэта гэтага кроку — уключэнне моладзі ў працэс будаўніцтва Саюзнай дзяржавы і далучэнне маладых людзей з актыўнай жыццёвай пазіцыяй з Беларусі і Расіі да парламенцкай дзейнасці: «Моладзь — самая неабыякавая частка грамадства, і праводзіць маладзёжную палітыку, адстойваць інтарэсы сваіх аднагодкаў павінны маладыя людзі».

На думку парламентарыя, таксама важным з'яўляецца пытанне каардынацыі ўзаемадзеяння маладзёжных арганізацый абедзвюх краін.

Плануецца, што ў склад Маладзёжнай палаты ўвойдуць 40 чалавек ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў, з якіх 20 грамадзян Рэспублікі Беларусь і 20 — Расійскай Федэрацыі.

Вызначаць парадак дэлегавання прадстаўнікоў у склад Маладзёжнай палаты, іх адклікання, а таксама тэрмін іх паўнамоцтваў у Маладзёжнай палаце будуць палаты Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі.

У рабоце Маладзёжнай палаты будуць прымаць удзел і дэпутаты Парламенцкага сходу, службовыя асобы Сакратарыята Парламенцкага сходу і Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы. Старшыні Маладзёжнай палаты дадуць права голасу на пасяджэннях сесій Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі па пытаннях, якія закранаюць інтарэсы моладзі. Таксама мяркуецца ўдзел маладых парламентарыяў у парламенцкіх слуханнях, канферэнцыях, семінарах і іншых мерапрыемствах Парламенцкага сходу і Саюзнай дзяржавы.

Канчатковае рашэнне аб стварэнні Маладзёжнай палаты Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі будуць прымаць дэпутаты Саюзнага парламента на сваім чарговым пасяджэнні ў Бранску, якое запланавана на сярэдзіну снежня.

Наталля БІТЭЛЬ

Загаловак у газеце: Самыя неабыякавыя

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.