Вы тут

Рэдкая расліна з чаранка


Калі ў гасцях трапіць на вочы якая-небудзь цікавая рэдкая расліна, адразу хочацца мець такую ж. Дык у чым жа справа? Папрасіце чаранок і вырасціце ў сябе такую ж прыгажосць.


Нічога складанага ў чаранкаванні няма, толькі трэба памятаць, што не кожны перыяд у развіцці раслін падыходзіць для гэтага. Напрыклад, фуксіі ўкараняюцца практычна ў любы час, а вось герань у перыяд цвіцення карэньчыкі даваць не захоча, давядзецца чакаць, калі яна адцвіце. Ружы добра чаранкаваць з канца лета. Бальзамін хутка дасць карэньчыкі ў слоіку з вадой.

Чаранкуючы расліны, выбіраюць самыя лепшыя парасткі — яны хутчэй дадуць карані.

Калі расліна пакрыта лістамі і актыўна расце, лепш за ўсё зрэзаць чаранок у той момант, калі яна максімальна напоўнена сокам, гэта значыць пасля моцнага дажджу або шчодрага паліву.

Зрэжце чаранок крыху даўжэйшы, чым вам трэба, потым вы яго акуратна падраўняеце. У чаранкоў свае асаблівасці, таму запомніце, што травяністыя, неадраўнелыя чаранкі трэба зрэзаць вясной, часткова адраўнелыя — у канцы лета, а адраўнелыя — увесну і ўвосень.

Увесну зразаюць чаранкі даўжынёй 5—10 сантыметраў з новых парасткаў у хрызантэм, вяргіняў, шалфею, дэльфініуму. У пачатку лета бяруць чаранкі даўжынёй 4—6,5 сантыметра ў дуброўкі (курыльскі чай), дэйцыі, ладанніку.

У чаранкоў выдаліце некалькі ніжніх лістоў, чаранкі апрацуйце ў гетэраауксіне або іншым даступным стымулятары коранеўтварэння. Чаранок пасадзіце ў сумесь з роўных частак торфу і пяску на глыбіню 2,5 сантыметра, шчодра паліце і накрыйце зверху поліэтыленавым пакетам. Не забывайце раз у некалькі дзён пераварочваць пакет. А можна для вентыляцыі зрэзаць у пакета вуглы.

Гаршчок з чаранкамі трымайце ў светлым месцы, але не на прамых сонечных прамянях. Карані з'явяцца прыкладна праз тры тыдні. Калі чаранкі ўкарэняцца, поліэтылен зніміце.

Ірына ТАМКОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.