Вы тут

Шкода ад вылаву 561 рака ацэнена ў больш чым 20 тысяч рублёў


На вадасховішчы ў Маларыцкім раёне дзяржінспектары Брэсцкай абласной інспекцыі затрымалі двух мужчын, якія пры дапамозе 14 сетак даўжынёй каля 850 метраў вылавілі 561 асобіну вузкапалага рака і 22 асобіны рыбы.


Фота: verelq.am

Як расказалі ў Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце рэспублікі Беларусь, улоў і сеткі парушальнікі расклалі ў чатыры мяхі і схавалі ў кустах побач з аўтамабілем, на якім прыехалі да вадаёма. Але не паспелі яны зняць рыбалоўныя касцюмы, як побач апынуліся дзяржінспектары.

Затрыманыя шматразова перавілі норму вылаву — два кілаграмы ракаў у суткі на аднаго лаўца, да таго ж выкарыстоўвалі забароненыя прылады. Нанесеная імі шкода ацэньваецца ў 20 166 рублёў. Абодва парушальнікі ўжо былі судзімыя, таму іх заключылі пад варту. Маларыцкі РАСК завёў крымінальную справу.

Сяргей РАСОЛЬКА 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?