Вы тут

Ратка Младзіч прысуджаны да пажыццёвага зняволення


Гаагскі трыбунал па ваенных злачынствах у былой Югаславіі прысудзіў былога генерала арміі баснійскіх сербаў Ратка Младзіча да пажыццёвага зняволення, прызнаўшы яго вінаватым у генацыдзе і злачынствах супраць чалавечнасці.


Фота: newsline.com

Ратка Младзіч у гады вайны ў былой Югаславіі ў першай палове 1990-х камандаваў арміяй баснійскіх сербаў і, на думку трыбунала, вінаваты ў забойстве тысяч мірных жыхароў Босніі і Герцагавіны.

Галоўнае са злачынстваў, учыненых па загадзе Ратка Младзіча - разня ў Срэбраніцы, дзе ў 1995 годзе былі забітыя больш за сем тысяч мусульман, мужчын і хлопчыкаў.

"Палата (частка трыбунала - Бі-бі-сі) прыйшла да высновы, што супраць баснійскіх мусульман у Срэбраніцы былі здзейсненыя злачынствы, якія кваліфікуюцца як генацыд, пераследу, знішчэнне і гвалтоўнае перасоўванне", - сказаў, зачытваючы прысуд, старшыня Міжнароднага трыбунала ААН па былой Югаславіі (МТБЮ), суддзя з Нідэрландаў Альфонс Орые.

Младзіча таксама абвінавачваюць у злачынствах, якія здзейснілі ваенныя фарміраванни сербаў пад яго камандаваннем, якія абклалі горад Сараева. Аблога працягвалася каля трох з паловай гадоў, за гэты час у горадзе загінулі больш за 10 тысяч чалавек.

Суддзя Альфонс Орые сказаў у сераду ў судзе, што Младзіч асабіста камандаваў артылерыяй, якая абстрэльвала жылыя раёны Сараева, паказваючы, куды страляць.

На пачатку паседжання Орые нагадаў, што Ратко Младзіч абвінавачваўся па адзінаццаці эпізодах, у тым ліку па двух эпізодах генацыду і пяці эпізодах, якія абвінавачванне кваліфікавала як злачынствы супраць чалавечнасці. Усе гэтыя злачынствы былі здзейсненыя з мая 1992 па лістапад 1995 года.

ВВС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».