Вы тут

Сталіца выбірае «Звязду»


Падпісная кампанія на першае паўгоддзе 2018-га паціху набірае абароты. Прынамсі аформіць падпіску на любімую "Звязду", каб атрымліваць нашу газету і налета, можна неадкладна, каб не забыць пра гэта ў чарадзе святочных пераднавагодніх клопатаў. Што, дарэчы, пэўная колькасць падпісчыкаў ужо паспелі зрабіць.


Любяць і чытаюць "Звязду" ў Мінску. У гэтым давялося ў чарговы раз пераканацца. У прыватнасці, актыўна падтрымліваюць найстарэйшую беларускую газету ў Савецкім раёне сталіцы. Тут багата як індывідуальных, так і ведамасных падпісчыкаў. Як заўважыла намеснік кіраўніка Адміністрацыі Савецкага раёна Аксана Волкава, сродкі масавай інфармацыі адыграюць вялікую ролю ў паступальным сацыяльна-эканамічным развіцці рэгіёнаў.

І мы імкнемся адпавядаць такой адзнацы. Пісаць для людзей і пра людзей. І дзякаваць сваіх адданых падпісчыкаў. Дарэчы, сярод лепшых у Савецкім раёне па арганізацыі падпіскі на "Звязду" - філіял "Мінсктранса" - аўтобусны парк №7. Такое плённае супрацоўніцтва насамрэч сімвалічнае, паколькі работнікі аўтапарка, як і журналісты, заўжды ў дарозе. Таму адзначыць адданасць гэтага прадпрыемства менавіта нашаму выданню было асабліва прыемна. Намеснік дырэктара аўтобуснага парка №7 Ірына Філіповіч атрымала дыплом газеты і адметныя "звяздоўскія" падарункі. І віншаванні... з Новым годам (у сталіцы ўсё больш святочнай сімволікі, не выключэнне і будынак Адміністрацыі Савецкага раёна). Вельмі спадзяёмся, што і налета застанемся разам!

Ул. інф.

Фота Яўгена ПЯСЕЦКАГА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».