Вы тут

Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю Хварастоўскага


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў глыбокія спачуванні родным, блізкім і калегам народнага артыста Расіі Дзмітрыя Хварастоўскага. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


"Гэты цудоўны, шматгранна адораны чалавек пакінуў унікальны след у гісторыі сучаснай культуры і опернага мастацтва, заслужыў шчырае прызнанне не толькі ў Расіі, але і на сцэнах самых знакамітых тэатраў свету", - гаворыцца ў спачуванні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі ведаюць, любяць і цэняць творчасць Дзмітрыя Хварастоўскага. "Заўчасны адыход з жыцця гэтага чалавека, дзейнасць якога натхняла і дарыла выключна станоўчыя эмоцыі, - незаменная страта для ўсіх нас", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.