Вы тут

Рэсурсны цэнтр адукацыйнай робататэхнікі адкрыўся ў БДПУ


Рэспубліканскі рэсурсны цэнтр адукацыйнай робататэхнікі адкрыўся на фізіка-матэматычным факультэце БДПУ. Ён аснашчаны самым сучасным навучальным камп'ютарным абсталяваннем, адукацыйнымі робатамі, 3D-прынтарам і іншай тэхнікай.


Цэнтр нацэлены на навучанне студэнтаў сучасным інавацыйным інфармацыйным тэхналогіям, якія яны затым будуць актыўна прымяняць у сваёй прафесійнай дзейнасці, правядзенне заняткаў са школьнікамі, арганізацыю навучальных курсаў па адукацыйнай робататэхніцы і павышэнне кваліфікацыі настаўнікаў. Ён стане часткай «Педагагічнага STEАM Парка», які ствараецца ва ўніверсітэце.

Падчас адкрыцця Рэспубліканскага рэсурснага цэнтра прайшоў майстар-клас, прысвечаны выкарыстанню набораў па робататэхніцы ў навучальным працэсе. Таксама госці сталі сведкамі футбольнага матча паміж камандамі робатаў. Канструявалі і праграмавалі іх навучэнцы старшых класаў сталічнай 20-й гімназіі (на яе базе функцыянуюць чатыры філіялы кафедраў БДПУ), а таксама навучэнцы гімназіі №74 і ліцэя БДУ пад кіраўніцтвам выкладчыка фізіка-матэматычнага факультэта БДПУ Аляксандра Францкевіча. Сярод іх былі і пераможцы нацыянальнага адбору WorldRobotіcs Olympіa — 2017, удзельнікі зборнай Беларусі на FІRST Globalchallenge — 2017.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkalaeva@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Каб настаўнікі не адсталі ад часу

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.