Вы тут

БРСМ уручыў актывістам першыя маладзёжныя білеты новага ўзору


Абноўлены маладзёжны білет грамадскай арганізацыі ўяўляе сабой пластыкавую картку, якая змяшчае ўсю неабходную інфармацыю, у тым ліку асабістыя даныя яе трымальніка, а таксама іншыя звесткі. На пярэднім баку білета пададзены прозвішча, імя, імя па бацьку члена арганізацыі, дата яго нараджэння, дата і месцы выдачы білета, а таксама фатаграфія і асабісты нумар. Кожнай карце прысвоены ўнікальны код прыналежнасці да вобласці і канкрэтнага тэрытарыяльнага камітэта — своеасаблівы аналаг аўтамабільнага нумара.


Партнёрам праекта БРСМ «Маладзёжны білет — твая сацыяльная абарона!» выступіла беларуская кампанія «Autоhelp» — адна з найбуйнейшых праграм лаяльнасці на прасторах Беларусі (больш за 550 тысяч актыўных картаў і сотні пунктаў іх прыёму). Новы маладзёжны білет павінен стаць рэальнай сацыяльнай падтрымкай для кожнага члена маладзёжнай арганізацыі.

Па словах прадстаўніка Autоhelp Сяргея Лысенкі, іх уладальнікі аўтаматычна становяцца ўдзельнікамі лаяльнай праграмы кампаніі і змогуць скарыстацца паслугамі партнёраў гэтай сістэмы: набываць тавары са зніжкамі, удзельнічаць у эксклюзіўных акцыях (як у сталіцы і абласных цэнтрах, так і ў невялікіх населеных пунктах па ўсёй Беларусі).

«Па выніках шматгадовага супрацоўніцтва з БРСМ мы прыйшлі да распрацоўкі сумесных праграм, скіраваных на падтрымку маладзёжных ініцыятыў, умацаванне іміджу і сацыяльнай абароненасці нашай моладзі. Цяпер у нас дзейнічае пілотны праект. У хуткім часе мы пяройдзем да поўнамаштабнай рэалізацыі ўсяго комплексу мер», — адзначыў Сяргей Лысенка.

Новы білет таксама дазволіць саюзу моладзі не толькі выкарыстоўваць у рабоце сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі, але і ўкараніць элементы электроннага дакументаабароту. Пластыкавая картка забяспечыць дакладны ўлік і перамяшчэнне членаў арганізацыі па прынцыпе «аднаго акна».

Выдача білетаў новага ўзору адбылася падчас правядзення маладзёжнага форуму, які аб'яднаў больш як 300 лідараў і актывістаў Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkalaeva@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Сучасная картка — новыя магчымасці

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.