Вы тут

У Мінску пройдзе турнір па класічным боксе "Снежны барс"


У Мінску 24 лістапада пройдзе турнір па класічным боксе сярод непрафесіяналаў "Снежны барс".


Фота: menclub.by

Мерапрыемства адбудзецца ў спарткомплексе "Уручча". Правядзенне турніру стане завяршальнай часткай праекта "Снежны барс", які акрамя правядзення спаборнасці часткі, уключае ў сябе працяглы адборачны і падрыхтоўчы перыяд. На працягу трох месяцаў адабраныя для праекта ўдзельнікі, раней не займалiся боксам, вядуць штодзённую падрыхтоўку да выхаду на рынг. Кіруюць ёю дасведчаныя трэнеры, пераможцы рэспубліканскіх і міжнародных турніраў Максім Сірата, Аляксей Кудзін, Міхаіл Адзінцоў і Вадзім Куцы.

Па ўмовах спаборніцтваў ўдзельнікі павінны адпавядаць двум абавязковым крытэрам: узрост - старэйшыя за 37 гадоў, а таксама наяўнасць дзяцей. Жорсткі графік (пяць трэніровак на тыдзень), змена звыклага ўкладу жыцця, змяненне рацыёну - праз гэта прайшлі мужчыны на шляху да фіналу праекта.

Пары фіналістаў па вагавых катэгорыях ўжо сфармаваныя. У вырашальных паядынках сустрэнуцца Арцём Кубараў - Ігар Гарэлік; Іван Пугачоў - Валерый Пястун; Сяргей Кажамякін - Кірыл Самусевіч, Руслан Войтаў - Андрэй Мікула, Дзяніс Ліскавец - Максім Марозаў, Іван Богдан - Магамед Магамедаў, Сяргей Аўчарэнка - Андрэй Малашка.

"Снежны барс" - дабрачынны праект, які стварае ўмовы для таго, каб жадаючыя прынялі ўдзел у падтрымцы паралімпійскай зборнай Беларусі. Усе сродкі ад продажу квіткоў на турнір пойдуць на куплю спартыўных спецыяльных пратэзаў і калясак прадстаўнікам беларускай паралімпійскай зборнай па лыжных гонках і біятлоне Яўгену Лук'яненку, Аркадзю Шыкуцю, Дзмітрыю Лобану, Лідзіі Графеевай.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».