Вы тут

Дыферэнцыраваныя тарыфы на вываз смецця будуць хутка ўведзены ў Мінску


Дыферэнцыраваныя тарыфы на вываз смецця будуць уведзены ў Мінску ў бліжэйшы час. Пра гэта паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення - начальнік аддзела энергетыкі ўпраўлення гарадской гаспадаркі і энергетыкі Мінгарвыканкама Дзмітрый Плашкоў падчас круглага стала ў прэс-цэнтры БЕЛТА, арганізаванага газетай "7 дней".


Фота: grani21.ru

"У бліжэйшы час у сталіцы плануем ўвесці дыферэнцыраваны тарыф. Для тых, у каго няма смеццеправода, тарыф будзе меншы, а для тых, хто жыве ў дамах з смеццеправодам, - на парадак вышэйшы. Тарыф ужо распрацаваны, зацверджаны і праходзіць узгадненне", - растлумачыў Дзмітрый Плашкоў.

Паводле яго слоў, пакуль не ўсе жыхары сталіцы згодныя адмовіцца ад смеццеправодаў і выкідваць смецце ў кантэйнеры, але вядзецца актыўная тлумачальная праца.

"Акрамя таго, гораду трэба будзе забяспечыць неабходную колькасць кантэйнерных пляцовак згодна з нормамі, адпаведным колькасці жыхароў. Тут гарадскія службы яшчэ зрабілі не ўсё, але дадзеныя працы плануецца завяршыць у 2018 годзе", - дадаў Дзмітрый Плашкоў.

Па словах начальніка ўпраўлення камунальнай гаспадаркі і энергетыкі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Марыны Тоўсцік, дыферэнцыраваны тарыф пасля яго "абкаткі" у Мінску будзе ўведзены і ў іншых гарадах.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.