Вы тут

Конкурс "Мая матуля"


Далучайцеся да праектаў "Алесі"!

Мы радыя вітаць вас у Новым 2018 годзе!

Запрашаем усіх паўдзельнічаць у святочным выпуску, прысвечаным Дню жанчын 8 сакавіка.

Нагадаем, што восенню мы аб'явілі фотаконкурс "Мая матуля", галоўная яго ўзнагарода – фота любімай маці на вокладцы сакавіцкага нумара "Алесі".

Акрамя таго, унутры часопіса будзе змешчаны "Матулін альбом" – спецыяльны ўкладыш (які лёгка можна дастаць), які раскажа пра шматлікіх нашых дарагіх і любімых матуль-працаўніц, матуль-гаспадынь, матуль-рукадзельніц і матуль... бабуль.

"Матулін альбом" прысвячаецца любімым нашым маці з усіх куткоў Беларусі, нашым цудоўным жанчынам – прыгожым, моцным і пяшчотным. Раскажыце нам пра вашу матулю! Падзяліцеся, пры жаданні, яе фірменным рэцэптам, дашліце фотаздымак (ён можа быць і даўнім, з асаблівай гісторыяй). Сумеснымі намаганнямі давайце створым душэўны праект пра нашых самых дарагіх людзей.

  • Фотаздымкі і аповеды можна дасылаць у электронным выглядзе на электронны адрас tere19@tut.by або e.ageeva@tut.by
  • Папяровыя фатаграфіі шліце на адрас: 220013, г. Мінск, вул. Б.Хмяльніцкага, 10-а, часопіс "Алеся". (Калі хочаце, каб фотаздымак вам вярнулі, укладзіце чысты канверт з вашым адрасам).
  • Калі вы адчуваеце цяжкасці з напісаннем тэкста, проста пазначце ваш кантактны нумар. Мы абавязкова вам патэлефануем і дапаможам напісаць аповед.

Апошні тэрмін атрымання матэрыялаў на конкурс "Мая матуля" – 15 лютага 2018 года.

Да конкурсных работ прад'яўляюцца наступныя тэхнічныя патрабаванні:

фармат адлюстравання – JPEG;

памеры: для гарызантальных работ – не менш за 300 пікселяў па гарызанталі;

для вертыкальных работ – не менш чым 300 пікселяў па вертыкалі.

Агульная колькасць фатаграфій ад аднаго аўтара – у межах 20-ці. 

 

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».