Вы тут

Сыход ад манаполіі "Газпрама" пры пастаўках газу магчымы з 2025 года


Сыход ад манаполіі "Газпрама" пры пастаўках расійскага газу ў Беларусь магчымы з 2025 г. пры стварэнні агульнага рынку газу ў ЕАЭС. Пра гэта заявіў сёння першы намеснік міністра энергетыкі Беларусі Віктар Каранкевіч на пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў.


Фото: inform.kz

Сёння на пасяджэнні ратыфікаваны пратакол аб унясенні змяненняў у міжурадавае пагадненне паміж Беларуссю і Расіяй аб умовах куплі-продажу акцый і далейшай дзейнасці ААТ "Белтрансгаз" ад 25 лістапада 2011 года. Дэпутаты пацікавіліся, ці плануецца сыходзіць ад манаполіі "Газпрама" пры пастаўках газу ў Беларусь, улічваючы, што ў Расіі ёсць і іншыя кампаніі, якія, магчыма, змогуць прапанаваць іншыя ўмовы куплі газу.

Віктар Каранкевіч звярнуў увагу, што дадзеным пратаколам прадугледжаны эксклюзіўныя правы па пастаўцы газу ў Беларусь пры дапамозе заключэння кантрактаў паміж ПАТ "Газпром" і "Газпром трансгаз Беларусь". Пры гэтым у адпаведнасці з дамовай аб ЕАЭС падрыхтаваны праект праграмы фарміравання агульнага рынку газу з 1 студзеня 2025 года. "У гэтай праграме прадугледжваецца магчымасць набыцця газу на розных пляцоўках або пры дапамозе правядзення рознага роду таргоў - гэта біржавыя таргі альбо заключэнне доўгатэрміновых кантрактаў непасрэдна з вытворцамі прыроднага газу. Таму калі будзе створаны агульны рынак газу ў ЕАЭС, за кошт працы гэтых пляцовак будзе магчымасць адысці ад эксклюзіўных правоў, або манаполіі, ПАТ "Газпром" і забяспечыць непасрэдны заключэнне кантрактаў з пастаўшчыкамі як у Расіі, так і ў Казахстане", - адзначыў Віктар Каранкевіч.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.