Вы тут

Сезон волатаў


Фота Уладзіміра Фядотава

Праз сорак гадоў у Беларусі будзем вырошчваць ківі і дубы, але знізіцца ўраджайнасць бульбы і стане менш бяроз, у гэтым упэўненыя спецыялісты. Асноўная прычына такіх змен – змяненне клімату. Больш падрабязна пра гэта чытайце ў матэрыяле “Кліматычныя рэформы” Кацярыны Кірэевай.

Сёння ўжо мала проста правільна сартаваць адходы, трэба вучыцца наогул прадухіляць іх утварэнне. Гэтаму вас навучаць у "Zero Waste Акадэміі" – адукацыйным праекце, які з’явіўся пры Цэнтры экалагічных рашэнняў. Некалькі месяцаў студэнты Акадэміі вывучалі сусветны вопыт безадходнай вытворчасці і спажывання, каб потым распрацаваць і прадставіць свае новыя ідэі. Вынікі мы ўбачым у наступным годзе, а пакуль удзельнікі Акадэміі распавялі Кацярыне Кірэевай (матэрыял "Безадходная" акадэмія”), чаму вырашылі паўдзельнічаць у праекце, якіх экалагічных прынцыпаў прытрымліваюцца і якім бачаць рашэнне праблемы з адходамі ў Беларусі.

Думаеце, што ў нашай краіне не вадзіліся ласасёвыя? Памыляецеся, не так даўно яны насялялі беларускія рэкі. “Рыба і рыба, мала што чырвоная” – прыкладна так казалі рыбакі ў Астравецкім раёне. Людзі елі смачную рыбу, нават не ведаючы яе назвы. Сітуацыя змянілася пасля будаўніцтва ў Літве і Латвіі ГЭС у сярэдзіне мінулага стагоддзя: высакародная рыба знікла з мясцовых вадаёмаў. І толькі ў канцы 1990-х ласасёвыя зноў з’явіліся тут. Як спецыялісты і валанцёры не толькі ратуюць водных чырванакніжнікаў, але і заклікаюць да гэтай справы іншых, чытайце ў матэрыяле Аксаны Яноўскай “Беларуска-балтыйскі шлях ласося”.

Наш часопіс заўсёды рады юным аўтарам. Неабыякавая да экалагічных праблем Дарыя Галоўчыц наведала лекцыю чарговага сезона навукова-папулярнага праекта "Заачацвер", якая была прысвечана пералётным птушкам, а дакладней – кулікам. На іх прыкладзе дырэктар Беларускага цэнтра кальцавання птушак, старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі арніталогіі НПЦ па біярэсурсах НАН Беларусі Павел Пінчук распавёў пра тое, навошта кальцуюць птушак, дзе на зімоўцы можна сустрэць кулікоў з Беларусі, і чаму іх усё менш і вяртаецца ў родныя мясціны.

Жыхары вялікіх гарадоў усё больш адчуваюць тэмпературную розніцу з іншымі населенымі пунктамі. Пра кліматычных асаблівасцях горада і прыгарада ў артыкуле “Горад грэе?” распавядае на старонках “РП” Алена Камароўская, начальнік аддзела клімату Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Сёння гарады актыўна развіваюцца, прыстасоўваюцца да існуючых умоў амаль як жывыя арганізмы. Але эканамічныя, палітычныя, экалагічныя змены і навукова-тэхнічныя адкрыцці прымушаюць задумацца пра абсалютна новую канцэпцыю іх развіцця. Які ён, горад будучыні? Навукоўцы і інжынеры малююць наступную ўрбаністычную карціну: па дарогах ездзяць электрамабілі; людзі кіруюць разумнымі дамамі, знаходзячыся на працоўных месцах; вулічныя датчыкі адсочваюць стан паветра, ажыццяўляюць маніторынг вады ў рэках, а ўборка смецця плануецца камп’ютарам. Сістэмы рэгулявання вулічнага руху пастаянна адсочваюць і карэктуюць патокі трафіку, дзякуючы чаму пробкі і аварыі застаюцца ў мінулым. Наколькі далёкая ад сённяшняга горада гэтая ідэальная мадэль? Якія крокі робіць Беларусь, каб наблізіцца да яе? (“Ці стануць беларускія гарады “разумнымі”?”, Вольга Пралюк).

Шкодным уздзеянням ад забруджвання навакольнага асяроддзя падвяргаюцца ў першую чаргу самі людзі. Псуецца здароўе. Часам дастаткова доўга хвароба ўжо "жыве" ў чалавечым арганізме, а сімптомаў няма. Колькі б урачы ні казалі аб карысці прафілактычных аглядаў, большасць з нас да апошняга цягне з візітам у паліклініку. А тыя, хто хацеў бы абследаваць свой арганізм, часта кідаюць гэты занятак, паколькі такая справа патрабуе шмат часу і цярпення. Аднак сёння дзякуючы сучасным тэхналогіям можна хутка і інфарматыўна праверыць стан унутраных органаў. Галоўнае – даверыцца прафесіяналам. Як зрабіць свой "Пашпарт здароўя", тлумачыць Андрэй Зелянко, загадчык клінічнай лабараторыі прафпаталогіі Навукова-практычнага цэнтра гігіены.

Не толькі дарослыя імкнуцца аберагаць прыроду. Аб гэтым зноў і зноў расказвае наша рубрыка “Зялёная школа”. У гэтым выпуску гаворка пойдзе пра беларускі рух скаўтаў (і не проста, а праваслаўных!), які аб'яднаў дзяцей і дарослых. Ён з'явіўся больш за 100 гадоў назад і першапачаткова выкарыстоўваўся ў ваенных мэтах. Як у той час, так і цяпер скаўтынг вучыць дзяцей і падлеткаў быць добрымі, сумленнымі, справядлівымі, абараняць наваколле. (“Скаўт – сябар прыроды”, Кацярына Кірэева).

Ва ўлюбёнай рубрыцы многіх чытачоў “Вакол свету” распавядаецца пра сапраўдны “Бірузовы рай” - прыродны цуд, які размяшчаецца ў Харватыі сярод старажытных лясоў, што раней называліся на мапах "Д'ябальскі лес". Гаворка пойдзе аб чароўным нацыянальным парку "Плітвіцкія азёры", які ўключаны ў спіс аб'ектаў Сусветнай спадчыны UNESCO. Маляўнічыя акварэлькі з Адрыятыкі падарожніцы Тані Гендэль не пакінуць раўнадушнымі нікога, а каго-небудзь, можа, і натхняць на паездку...

Пра гэта і пра многае іншае чытайце на старонках “Роднай прыроды”.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.