Вы тут

«Чытаем па-беларуску з velcom» працягнецца да 20 снежня


Арганізатары рэспубліканскага конкурсу, які праходзіць пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, аб'яўляюць аб працягу прыёму творчых работ з 30 лістапада да 20 снежня 2017 года.


З падрабязнымі правіламі конкурсу "Чытаем па-беларуску з velcom" можна пазнаёміцца тут.

Лепшыя, на думку журы, канкурсанты будуць названы да 29 снежня 2017 года і прымуць удзел у рэгіянальных этапах конкурсу ў 2018 годзе. Пераможцы рэспубліканскага фіналу атрымаюць смартфоны маркі Apple.

Арганізатарамі конкурсу прынята ўжо больш за 600 відэазапісаў. Каб праглядзець усе відэа, дасланыя на конкурс, спатрэбіцца каля 15 гадзін. Самыя папулярныя паэты ў школьнікаў — Якуб Колас, Янка Купала, Рыгор Барадулін і Максім Багдановіч. Твор, які ўдзельнікі выбіраюць часцей за ўсё — "Трэба дома бываць часцей" Рыгора Барадуліна. У рэйтынгу самых папулярных твораў — "Ручай" Якуба Коласа, урыўкі з паэмы Янкі Купалы "Курган", "Слуцкія ткачыхі" Максіма Багдановіча, "Бацьку" Рыгора Барадуліна.

Самыя актыўныя пакуль — вучні школ і гімназій Гомельскай вобласці. Менавіта яны штодня дасылаюць найбольшую колькасць відэаролікаў. Другое месца па актыўнасці ў Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці. Трэці радок займае Глыбоцкі раён Віцебскай вобласці.  

Конкурс юных чытальнікаў сярод вучняў 7 і 8 класаў школ і гімназій краіны стартаваў 11 кастрычніка. Для ўдзелу трэба запісаць відэа, на якім чытаеш любы твор са школьнай праграмы па беларускай літаратуры. Затым трэба размясціць відэазапіс на асабістай старонцы ў адной з сацыяльных сетак (Facebook, Вконтакте, Instagram), а таксама пазначыць запіс афіцыйным хэштэгам конкурсу – #чытаемзвэлком або #чытаемзvelcom. Дазваляецца выкарыстанне дадатковай атрыбутыкі, касцюмаў, музычнага суправаджэння і відэамантажу. Многія дзецi чытаюць вершы ў нацыянальных касцюмах, на фоне традыцыйных прадметаў беларускага быту або на фоне прыроды.

Кожны дарослы таксама можа прыняць удзел у ініцыятыве і падтрымаць удзельнікаў конкурсу, як гэта ўжо зрабілі гульцы футбольнага клуба "Мінск", удзельнікі дзіцячага конкурсу "Еўрабачанне" Хелена Мерааі і Руслан Асланаў, дзеячы культуры, маладыя паэты, працоўныя калектывы і студэнты беларускіх ВНУ. Дарэчы, самы малодшы ўдзельнік, які падтрымаў праект — Уладзіслаў Пракапенка, 8-гадовы пераможца конкурсу "Жывая класіка" у сваёй узроставай катэгорыі. А найстарэйшы ўдзельнік "групы падтрымкі" — акцёр і вядучы Юрый Жыгамонт, у наступным годзе ён адсвяткуе сваё 50-годдзе. 

Святлана БАРЫСЕНКА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.