Вы тут

УГіМ: Кожную нядзелю з 18 да 24 гадзін не будзе электроннай паслугі


Упраўленне па грамадзянстве і міграцыі ГУУС Мінгарвыканкама абвясціла, што на адзіным партале электронных паслуг кожную нядзелю з 18.00 да 24.00 не будзе ажыццяўляцца электронная паслуга “Перадача інфармацыі аб замежных грамадзянах і асобах без грамадзянства, якія часова знаходзяцца ў Рэспубліцы Беларусь”.


Інфармацыя пра гэта размешчана на сайце ГУУС Мінгарвыканкама. Яна прызначана для суб'ектаў, якія заключылі з РУП “Нацыянальны цэнтр электронных паслуг” дагавор на аказанне паслугі “Перадача інфармацыі аб замежных грамадзянах і асобаў без грамадзянства, якія часова знаходзяцца ў Рэспубліцы Беларусь”.

Паводле інфармацыі Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Нацыянальны цэнтр электронных паслуг”, у сувязі з правядзеннем тэхналагічных і прафілактычных работ на адзіным партале электронных паслуг кожную нядзелю з 18.00 да 24.00 не будзе ажыццяўляцца электронная паслуга “Перадача інфармацыі аб замежных грамадзянах і асобах без грамадзянства, якія часова знаходзяцца ў Рэспубліцы Беларусь”.

Інфармацыя аб замежных грамадзянах і асобах без грамадзянства, якія часова знаходзяцца ў Рэспубліцы Беларусь, якім у паказаны час прадастаўлена жылое памяшканне, павінна быць перададзена ў органы ўнутраных спраў праз адзіны партал электронных паслуг па заканчэнні пазначанага часу (у панядзелак пасля 0 гадзін 00 хвілін).

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.