Вы тут

Знарок мана разводзіць сырасць


Штотыдзень у эфіры тэлеканала «Беларусь 3» гульня «Размаўляем па-беларуску». Для таго каб стаць яе ўдзельнікамі, неабходна зайсці на сайт tvrgomel.by або 3belarus.by і праз банер «Размаўляем па-беларуску» запоўніць заяўку на каманду з трох чалавек. Ну, а праверыць сваё веданне роднай мовы пасля таго, як праграма выйшла ў эфір, можна з дапамогай «Звязды».


Ці ведалі вы, што:

тарка — металічная пласціна з дзіркамі для націрання чаго-небудзь;

хеўра — людзі, якія аб'ядналіся для разбою; банда;

лацве́й — зручней, лепей;

знаро́к — спецыяльна, з пэўнымі мэтамі;

няўклю́да — той, хто мае нязграбную фігуру ці позу;

мана́ — наўмыснае скажэнне праўды, хлусня;

разводзіць сырасць — плакаць (беларусы яшчэ скажуць: аблівацца слязамі, распускаць нюні, бярозаю ліцца, вачэй не асушваць, пець рэпку; рускія: пускать слезу);

не разгінаць спіны — старанна, шмат, доўга працаваць (беларускія сінонімы: гнуць спіну, цягнуць ярмо, сем патоў выліваць, лоб грэць, мазоліць рукі; рускі адпаведнік: лить пот).

Чарговыя выпускі тэлевіктарыны глядзіце ў эфіры «Беларусь 3» раніцай кожную суботу.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

іost@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?