Вы тут

У суботу сіноптыкі абяцаюць да 9 градусаў цяпла


Кароткачасовыя ападкі чакаюцца ў Беларусі ў выхадныя, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Сёння ўдзень па паўднёвым захадзе краіны — да 8 цяпла. У суботу ў нас па краіне распаўсюдзіцца ўмерана цёплая паветраная маса з паўднёвага захаду Еўропы. Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, у асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы. Месцамі чакаецца туман, уначы і раніцай слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 1 да плюс 4 градусаў, толькі па паўднёвым усходзе краіны пры праясненнях паветра астудзіцца да 5 марозу. Тэмпература паветра ўдзень будзе ад нуля да 6 цяпла, у паўднёва-заходніх раёнах павысіцца да плюс 9 градусаў.

Таксама будзе цёпла ў нас і ў нядзелю, калі надвор'е ў краіне будуць вызначаць франтальныя падзелы, якія перамяшчаюцца з Заходняй Еўропы. На большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Удзень у асобных раёнах чакаецца парывісты вецер. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 1 да плюс 5 градусаў, удзень — 2—8 цяпла.

Згодна з доўгатэрміновымі прагнозамі айчынных спецыялістаў, у панядзелак тэрыторыя краіны застанецца пад уплывам франтальных падзелаў, за якімі пачне паступаць больш халоднае паветра. Уначы на большай частцы тэрыторыі, а ўдзень па ўсходзе краіны чакаюцца ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Уначы і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 2 да плюс 3 градусаў, днём ад нуля да 5 цяпла. У аўторак па ўсходзе краіны, а днём і ў заходніх раёнах прагназуюцца кароткачасовыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу. Уначы і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 4 да плюс 2 градусаў, удзень — ад мінус 2 да плюс 4 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: І пайшоў цёплы дожджык

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».