Вы тут

Кіраўнік дзяржавы правёў рабочую сустрэчу з міністрам унутраных спраў


Абмяркоўваліся як пытанні бягучай работы ведамства, так і працаўладкаванне зняволеных, а таксама нядаўняя аперацыя па абясшкоджванні рабаўніка банка ў Магілёве.


Аляксандр Лукашэнка прызнаўся, што перш за ўсё яго цікавіць аналітычны бок работы міністэрства.

— У сувязі з гэтым тэндэнцыі ў грамадскай бяспецы — перш за ўсё. Што насцярожвае? Гэта галоўнае. Каб я разумеў, на што павінен звярнуць увагу, — адзначыў кіраўнік краіны.

У шэрагу іншых пытанняў Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся, у якім стане справы ў людзей, што трапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю, — зняволеных:

— Як яны заняты працай? Памятаеце, калі вы толькі сталі міністрам, у нас была праблема з занятасцю. Як зараз там справы ідуць?

Ігар Шуневіч, акрамя таго, што ўзначальвае Міністэрства ўнутраных спраў, выконвае і пэўную грамадскую работу — узначальвае Беларускае фізкультурна-спартыўнае таварыства «Дынама». Спытаў Прэзідэнт і пра гэтую працу кіраўніка ведамства:

— Што ў нас з таварыствам «Дынама» і, у прыватнасці, з яго асноўным кірункам дзейнасці — хакейным клубам «Дынама»? На што мы можам разлічваць? Пакуль яшчэ казаць пра стабільнасць рана... І ці выйдзем мы на тыя рубяжы, якія нам абяцаныя трэнерамі і кіраўнікамі гэтага клуба? Адным словам, што там адбываецца?

Падчас сустрэчы міністр прадэманстраваў кіраўніку дзяржавы два ўзоры хакейных клюшак, якія былі выраблены на базе крымінальна-выканаўчай сістэмы МУС, — з пластыку і з дрэва. У хуткім часе яны пачнуць прадавацца масава.

*  *  *

Асобную ўвагу кіраўнік дзяржавы ўдзяліў нядаўняму здарэнню ў Магілёве.

— І вам, і хлопцам з Магілёўскай вобласці вельмі дзякую за той прафесіяналізм, які праявілі пры затрыманні асабліва небяспечнага злачынцы, які захапіў адно з аддзяленняў банка і імкнуўся ўзяць у заложнікі людзей. Гэта была адна з лепшых аперацый, — заявіў Прэзідэнт.

Ён падкрэсліў: на падобныя злачынствы адказ павінен быць адпаведным.

— Рэакцыя павінна быць самая жорсткая, — лічыць Аляксандр Лукашэнка. Па яго словах, і супрацоўнікі АМАПа, і супрацоўнікі міліцыі дзейнічалі бліскуча, таму ён, кіраўнік дзяржавы, прыняў рашэнне аб іх узнагароджанні.

Ігар Шуневіч паведаміў, што падчас гэтай аперацыі сыграў станоўчую ролю эксперымент, праведзены зусім нядаўна ў МУС. Так, вядома, што там ёсць спецпадраздзяленне па барацьбе з тэрарызмам «Алмаз». У міністэрстве вырашылі, што ў кожнай вобласці на базе АМАПа будуць створаны мікрападраздзяленні, якія будуць трэніраваць байцы «Алмаза». «Для таго каб здзяйсняць дзеянні, падобныя гэтым, — да прыбыцця асноўных сіл, асноўнай групы, — расказаў міністр унутраных спраў. — У гэтым выпадку АМАП сыграў ролю падраздзялення па барацьбе з тэрарызмам і выканаў гэтую задачу».

У тэму

Ігар Шуневіч, міністр унутраных спраў:

— У цэлым мы зарэгістравалі менш злачынстваў амаль на 8%, чым у мінулым годзе. Гэта выклікае такі лёгкі аптымізм. Але я падкрэсліў бы, што вынік, які мы сёння атрымалі, — гэта дзейнасць у цэлым усёй сістэмы ўлады ў краіне і не толькі і не столькі Міністэрства ўнутраных спраў. Увесь комплекс тых мер, які быў прыняты ў дзяржаве, дазволіў сёння атрымліваць такі эфект. Цяпер грамадская бяспека ў краіне не патрабуе сур'ёзных карэкціровак — ні на заканадаўчым, ні на арганізацыйным узроўні.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: Прафесіяналізм як ёсць

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.