26 Верасень, серада

Вы тут

Мера канфіскацыі маёмасці будзе выкарыстоўвацца радзей


Учора адбылося чарговае пасяджэнне трэцяй сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, на якім дэпутаты разгледзелі 8 пытанняў. Сярод іх — законапраект, які датычыцца лібералізацыі бізнесу і паляпшэння ўмоў для яго вядзення. Парламентарыі прынялі ў першым чытанні папраўкі ў Кодэкс аб адміністрацыйных парушэннях і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях.


Вадзім ІПАТАЎ, дырэктар Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў, адзначыў, што законапраект істотна скарачае сферу прымянення канфіскацыі маёмасці і пераносіць акцэнт на прафілактычныя меры. Пасля ўступлення ў сілу паправак канфіскоўваць тавар у прадпрымальнікаў цяпер стануць значна радзей: часцей будзе ставіцца пытанне аб кампенсацыі нанесенай шкоды, каб даць у далейшым магчымасць уцягнуць маёмасць у легальны абарот з выплатай адпаведных падаткаў. Разам з тым канфіскацыя для прадпрымальнікаў, як і раней, будзе прадугледжана за маёмасць, забароненую да абароту: экстрэмісцкія матэрыялы, недабраякасная прадукцыя, фальсіфікаваны алкаголь і інш.

Уладзіслаў ШЧЭПАЎ, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па эканамічнай палітыцы, станоўча ацаніў змены, якія ўнесены ў законапраект да першага чытання, але лічыць іх недастатковымі. «Ёсць пэўныя артыкулы, якія набілі аскому нашаму бізнесу», — лічыць старшыня камісіі. Ён прапаноўвае перагледзець пытанне, якое датычыцца магчымасці канфіскацыі ці кратнага штрафу ў асобных выпадках. Вадзім Іпатаў станоўча ацаніў агучаную ідэю і прапанаваў яе ўнесці падчас другога чытання. Уладзімір АНДРЭЙЧАНКА, старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, у сваю чаргу, скіраваў дэпутатаў ніжняй палаты парламента не зацягваць з разглядам законапраекта, які трэба ўхваліць да канца бягучай сесіі.

Падчас пасяджэння дэпутаты таксама падтрымалі законапраекты, датычныя міжнародных дагавораў і адносін, тарыфаў на прыродны газ, геаграфічных назваў і навуковай сферы.

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavіt@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Замест пакарання — прафілактыка

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Уладзімір Андрэйчанка расказаў пра найбольш значныя законапраекты

Уладзімір Андрэйчанка расказаў пра найбольш значныя законапраекты

 «Толькі агульнымі намаганнямі мы зможам супрацьстаяць няпростым выклікам часу».

Грамадства

Як у Беларусі абясшкоджваюць боепрыпасы

Як у Беларусі абясшкоджваюць боепрыпасы

​Колішняя Беларуская ваенная акруга лічылася адной з самых магутных у СССР.

Грамадства

Выхоўваць ці любіць? Шчырая размова з педагогам пра бацькоўскія страхі

Выхоўваць ці любіць? Шчырая размова з педагогам пра бацькоўскія страхі

«Калі ў вас адкрыўся рот, каб накрычаць на дзіця, спыніцеся хоць на секунду…» 

Грамадства

Чым здзівіў сёлета «Кліч Палесся»

Чым здзівіў сёлета «Кліч Палесся»

Этнафэст стаў вядомым далёка за межамі Беларусі.